Вход
На еўразійскай прасторы альтэрнатывы ЕАЭС няма

На еўразійскай прасторы альтэрнатывы ЕАЭС няма

31.10.2017

«ЕАЭС – натуральная прастора жыцця для грамадзян краін Саюза. Наша задача – стварыць для іх і бізнес-суполкі спрыяльныя ўмовы. Гэта азначае здымаць бар'еры, абмежаванні, каб людзі, капітал, тавары і паслугі маглі свабодна перасоўвацца», – заявіў Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыгран Саркісян у сваім выступленні на XII Міжнароднай.

канферэнцыі ЕАБР «Еўразійская інтэграцыя».

На думку Тыгран Саркісяна, дамагчыся гэтага можна шляхам інстытуцыйных рэформаў, арыентаваных на будучыню. «Лічбавая трансфармацыя, у прыватнасці, – гэта відавочны глабальны трэнд, і калі мы тут будзем запазняцца, то будуць узнікаць новыя бар'еры, выключэнні і абмежаванні», – упэўнены Старшыня Калегіі ЕЭК.

Пры ацэнцы эфектыўнасці бягучых інтэграцыйных працэсаў Тыгран Саркісян звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што Еўразійская эканамічная камісія была створана менавіта для таго, каб забяспечыць узгодненасць тых змен, якія павінны былі адбыцца ва ўсіх краінах Саюза пры пераходзе да агульных рынкаў тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы. «Мы павінны адлюстроўваць зацікаўленасці ўсіх пяці краін-удзельніц», – лічыць Старшыня Калегіі ЕЭК. Для гэтага Камісія працягвае работу па фарміраванні адзіных мытных правіл, распрацоўцы агульных тэхнічных рэгламентаў, фітасанітарных і ветэрынарных патрабаванняў. Сёння каля 50% той дзейнасці, якой займаецца ЕЭК, так ці інакш звязана са зняццем бар'ераў, выняткаў, абмежаванняў. «Стварэнне «Белай кнігі», у якой мы паспрабавалі не проста апісаць гэтыя бар'еры, але і знайсці ўзгодненую пазіцыю краін па іх ліквідацыі, можна лічыць вялікім прарывам гэтага года», – перакананы Старшыня Калегіі ЕЭК.
 
«Адначасова нам увесь час даводзіцца пераасэнсоўваць ход інтэграцыі, – адзначыў Тыгран Саркісян. – Сёння актуальная задача – пашырэнне паўнамоцтваў і, адпаведна, павышэнне ўзроўню адказнасці Камісіі. Пашыраць сферу адказнасці наднацыянальнага органа – значыць звяртаць увагу на агульныя зацікаўленасці».

«Калі мы стварылі наднацыянальны орган, які адлюстроўвае зацікаўленасці ўсіх бакоў, ён павінен працаваць. Таму паўнамоцтвы трэба пашыраць. Тым самым адказнасць Камісіі за агульную будучыню будзе больш відавочнай. І з гэтага пункту гледжання будзе карысным вопытам Еўрапейскага саюза, таму што ў сусветнай практыцы мы, напэўна, другое эканамічнае аб'яднанне з такой глыбокай інтэграцыяй і наднацыянальным органам», – падкрэсліў Старшыня Калегіі ЕЭК.

Пазіцыю Камісіі падтрымалі ўсе ўдзельнікі пленарнай сесіі. У прыватнасці, тое, што трэба ўзмацніць ролю наднацыянальных інстытутаў, адзначыў старшыня савета Цэнтра стратэгічных распрацовак Аляксей Кудрын. У прыватнасці, ён заявіў, што «Расія павінна будзе, па сутнасці, смялей дэлегаваць свае суверэнныя правы на гэты ўзровень, адмовіцца ад некаторай сваёй самастойнасці і нацыянальнага эгаізму».
 
На думку старшыні праўлення ЕАБР Дзмітрыя Панкіна, для паскарэння інтэграцыйных працэсаў і росту эканомік краін Саюза неабходна прадоўжыць работу па ліквідацыі бар'ераў унутры ЕАЭС, развіваць эканамічнае ўзаемадзеянне з трэцімі краінамі і максімальна спрасціць выхад прадпрыемстваў на знешнія рынкі. Акрамя таго, Дзмітрый Панкін падкрэсліў важнасць узгодненай транспартнай палітыкі пры рэалізацыі вялікіх інфраструктурных праектаў. «Адзін з ключавых элементаў, які будзе звязваць эканоміку нашых краін, – гэта акурат агульная інфраструктура.  ЕЭК пачала важную і карысную работу па аналізе транспартных праектаў, якія кожная краіна збіраецца развіваць. На сёння ўжо сабрана больш за 30 буйных праектаў.  Задачу інтэграцыі інфраструктурных праектаў я лічу надзвычай важнай», – адзначыў Дзмітрый Панкін.
 
На думку Старшыні Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісяна, «будучыня інтэграцыйных працэсаў шмат у чым залежыць ад таго, ці змогуць краіны Саюза разам рэагаваць на ўсе глабальныя выклікі». Толькі разам, у адным інтэграцыйным аб'яднанні, можна стаць паспяховымі і знайсці сваё месца сярод сусветных лідэраў. Гэта дасць магчымасць узняць узровень дабрабыту грамадзян і забяспечыць канкурэнтаздольнасць еўразійскага бізнесу, упэўнены Тыгран Саркісян.