Вход
Лічбавая трансфармацыя ЕАЭС – гэта поспех канкрэтных праектаў

Лічбавая трансфармацыя ЕАЭС – гэта поспех канкрэтных праектаў

KNNME4337.JPG
06.02.2018

Развіццё лічбавых платформаў у АПК, стварэнне ў ЕАЭС электроннай біржы працы і сістэмы ўзаемазвязаных электронных гандлёвых пляцовак для дзяржаўных муніцыпальных закупак, укараненне беспапяровых тэхналогій у транспартна-лагістычнай галіне – гэтыя і іншыя ініцыятывы бізнесу і дзяржаўных органаў краін еўразійскай «пяцёркі» абмяркоўваліся на сесіі «Лічбавы парадак ЕАЭС: ініцыятывы і праекты» ў рамках форума «Лічбавы парадак у эпоху глабалізацыі» ў Алматы (Рэспубліка Казахстан).

«Сёння поспех праектаў па лічбавай трансфармацыі эканомік краін ЕАЭС залежыць ад намаганняў усіх зацікаўленых бакоў і іх гатоўнасці да супрацоўніцтва, - адзначыла член Калегіі (міністр) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Карынэ Мiнасян. - Камісія гатова выступіць у якасці каардынатара працэсаў і дапамагчы бізнесу знайсці агульную мову з нацыянальнымі ўрадамі і грамадствам».

На думку Карынэ Мiнасян, у сітуацыі, калі ўсе краіны Саюза запускаюць нацыянальныя лічбавыя праграмы, важна сфарміраваць узгодненую палітыку на ўсёй прасторы еўразійскага эканамічнага аб'яднання. «Гарманізацыя намаганняў нашых дзяржаў дасць магчымасць прапанаваць ініцыятарам інавацыйных праектаў куды больш шырокія магчымасці для рэалізацыі іх ідэй і маштабаваць іх праекты ў дачыненні да асаблівасцяў кожнай з нашых дзяржаў», - упэўнена міністр ЕЭК.

Удзельнікі дыскусіі звярнулі асаблівую ўвагу на тое, што фарміраванне агульнай лічбавай прасторы ў рамках ЕАЭС і рэалізацыя сумесных праектаў немагчымы без прыняцця адзіных стандартаў абмену дадзенымі, узгодненых прынцыпаў і правілаў ідэнтыфікацыі суб'ектаў у лічбавым фармаце, забеспячэння iнтэраперабельнасцi нацыянальных сістэм ідэнтыфікацыі дадзеных, стварэння узаемазлучанай інфраструктуры і падтрымкі сумесных праектаў.

На сесіі абмяркоўваліся і канкрэтныя ініцыятывы, прадстаўленыя краінамі. У прыватнасці, укараненне адзінага фармата электронных суправаджальных дакументаў пры ажыццяўленні ўзаемнага і знешняга гандлю, прапанаванае прадстаўнікамі Арменіі, дазволіць істотна скараціць выдаткі бізнесу і спрасціць адміністрацыйны дакументаабарот, а таксама аптымізаваць працэс збірання ўскосных падаткаў і прымянення стаўкі ПДВ 0% пры трансгранічным гандлі.

Стварэнне комплекса лічбавых платформ у АПК, на думку прадстаўнікоў казахскага боку, дазволіць павысіць прадуктыўнасць сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, павялічыць прадукцыйнасць працы і аптымізаваць выдаткі вытворцаў. За кошт выкарыстання гарызантальных метадаў арганізацыі паставак і ўкаранення лічбавых мадэляў можна знізіць транспартна-лагістычныя выдаткі і забяспечыць рытмічнасць узаемадзеяння са спажыўцамі і партнёрамі.

Электронная біржа працы – яшчэ адна ініцыятыва, заяўленая прадстаўнікамі Рэспублікі Казахстан. Рэалізацыя гэтай ідэі павысіць працоўную мабільнасць грамадзян краін Саюза і дазволіць гарантаваць выкананне працадаўцамі сацыяльных гарантый. Пры выкарыстанні сучасных мадэляў ацэнкі кампетэнцый персанала і онлайн-рэкрутынга павышаецца дакладнасць вызначэння прафесійнага патэнцыяла кандыдата і яго адпаведнасці заяўленым патрабаванням. Адначасова зніжаецца колькасць адміністрацыйных бар'ераў і дадатковых працэдур, якія неабходна выканаць для атрымання статуса працоўнага мігранта. З'яўляецца магчымасць укаранення электронных працоўных дамоваў і электронных працоўных кніжак.

Стварэнне адзінай сістэмы электронных гандлёвых пляцовак ЕАЭС, якія дазваляюць забяспечыць «адзінае акно» для жадаючых удзельнічаць у дзяржаўных і муніцыпальных пастаўках на ўсёй прасторы ЕАЭС, было прапанавана кыргызскiм бокам. Важным вынікам рэалізацыі гэтай ініцыятывы будзе фарміраванне адзінай базы дадзеных аб патрэбах і заяўках органаў улады краін Саюза.

Шырокі спектр ініцыятыў, якія ўключаюць інструменты і механізмы ідэнтыфікацыі карыстальнікаў пры працы з банкаўскай і асабістай інфармацыяй, безасабовасць персанальных дадзеных, у тым ліку медыцынскіх, фарміраванне агульных лічбавых платформ для аховы правоў карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў інтэлектуальнай уласнасці, укараненне і ўніфікацыю правілаў электроннай сертыфікацыі, развіццё лічбавых тэхналогій у фінансавай сферы, быў прапанаваны расiйскім бокам.

Падводзячы вынікі сесіі, яе ўдзельнікі падкрэслілі важнасць рэгулярнага дыялогу па ўсіх узнятых пытаннях. Карынэ Мiнасян заявіла, што ЕЭК працягне цыкл дыскусій па рэалізацыі сумесных лічбавых праектаў. Чарговая серыя круглых сталоў па пытаннях лічбавай трансфармацыі пройдзе ў маі 2018 года ў рамках Міжнароднага форума па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2018.