Вход
Еўразійская электронная таварная біржа Шаўковага шляху будзе створана на базе Універсальнай таварна-сыравіннай біржы Еўразійскага супрацоўніцтва

Еўразійская электронная таварная біржа Шаўковага шляху будзе створана на базе Універсальнай таварна-сыравіннай біржы Еўразійскага супрацоўніцтва

06.06.2017

Назіральны савет Фінансава-банкаўскай асацыяцыі Еўраазіяцкага супрацоўніцтва (ФБА ЕАС) падтрымаў прапанову Прэзідыума Дзелавога савета Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) аб стварэнні Еўразійскай электроннай таварнай біржы Шаўковага шляху. Асацыяцыя гатова выступіць з ініцыятывай рэалізацыі гэтага праекта на базе Універсальнай таварна-сыравіннай біржы Еўразійскай супрацоўніцтва (УТСБ ЕС). Аб гэтым заявіў член Калегіі (міністр) па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Цімур Жаксылыкаў, які ўпершыню правёў пасяджэнне Назіральнага савета ў якасці яго старшыні. 

«Працэс спалучэння ініцыятывы Шаўковага шляху і ЕАЭС усё больш актыўна выходзіць на стадыю паскоранага развіцця, ствараючы новыя магчымасці для сінергіі паміж гэтымі маштабнымі праектамі. Несумнеўна, падтрымка фінансавых структур і асацыяцый будзе спрыяць руху наперад на шляху да эканамічнага развіцця ўсіх краін ЕАЭС», – заявіў Цімур Жаксылыкаў. Ён нагадаў, што сёлета ў лютым у Бішкеку Міжнародная гандлёвая палата Шаўковага шляху і Дзелавы савет ЕАЭС падпісалі пагадненне па стварэнні Еўразійскай электроннай таварнай біржы Шаўковага шляху.

Па словах кіраўніка прадстаўніцтва асацыяцыі ў Рэспубліцы Казахстан, дарадцы прэзідэнта ФБА ЕАС Аляксея Смалякова, асаблівасцю УТСБ ЕС з'яўляецца тое, што ў дадзеным выпадку аб'яднаны біржавы механізм і механізм правядзення клірынгавых узаемаразлікаў у мультывалютным рэжыме. Падключэнне банкаў Расіі і Казахстана забяспечыла бесперабойнае абслугоўванне біржавых здзелак. Як расказаў Аляксей Смалякоў, ствараецца шырокая філіяльная сетка УТСБ ЕС з адкрыццём разліковых рахункаў удзельнікаў таргоў. Гэта дазваляе ім аплачваць кантракты ў сваёй валюце, а трансгранічныя плацяжы і канвертаванне ажыццяўляе сама біржа. Акрамя задач па пашырэнні пераліку валют і развіцці філіяльнай сеткі, перад УТСБ ЕС стаіць задача па стварэнні інструментаў хэджыравання рызыкаў. Аляксей Смалякоў адзначыў, што ўсе ўдзельнікі рынку Еўразіі зацікаўлены ў стварэнні адзінай электроннай біржавы пляцоўкі.

Пры гэтым аб'ёмы здзелак на УТСБ ЕАС у апошні час прыкметна выраслі. Паводле даных кіраўніка філіяльнай сеткі біржы Ягора Іванкова, за ўвесь 2016 год аб'ём здзелак на гандлёвай пляцоўцы паміж гаспадарчымі суб'ектамі краін-удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза склаў 4 млрд рублёў, у той час як толькі за апошнія пяць месяцаў гэтага года абарачэнне дасягнула 6 млрд рублёў.

Сёння здзелкі заключаюцца галоўным чынам паміж суб'ектамі Расіі і Казахстана. Па выніках пасяджэння вырашана працягнуць працу па дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб, надзеленых функцыямі цэнтральнага контрагента, у Арменіі, Беларусі і Кыргызстане для спрашчэння доступу гаспадарчых суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу рэспублік да УТСБ ЕС. Гэта прывядзе да павелічэння аб'ёму таргоў і пашырэнню пераліку таварных наменклатур, якімі гандлююць.

Таксама па выніках пасяджэння прыняты рашэнні актывізаваць развіццё праекта «Цэнтр трансферту высокіх тэхналогій» для распрацоўкі і ўкаранення інавацый у эканоміку краін ЕАЭС і арганізацыю ацэнкі кваліфікацый на рынку працы. 

Даведка
Фінансава-банкаўская асацыяцыя ЕўраАзіяцкага супрацоўніцтва (ФБА ЕАС) зарэгістравана 11 верасня 2013 года. Яе заснавальнікамі з'яўляюцца Асацыяцыя банкаў Рэспублікі Казахстан, Асацыяцыя рэгіянальных банкаў Расіі, Асацыяцыя банкаў Таджыкістана, Асацыяцыя фінансістаў Казахстана, Дзелавы клуб ШАС, Фінансавая карпарацыя МКПП, Фінансава-банкаўскі савет СНД. У асацыяцыі ёсць прадстаўніцтва ў тым ліку ў Кітаі, Сінгапуры, ААЭ, Балгарыі, Беларусі, Казахстане, рэгіёнах Расіі. Членамі і партнёрамі ФБА ЕАС з'яўляюцца больш за 40 структур фінансавага сектара. 

Мэта асацыяцыі – арганізацыя спрыяльных умоў для эфектыўнай дзейнасці ўдзельнікаў нацыянальных фінансавых рынкаў – членаў асацыяцыі ў краінах ШАС, БРЫКС, ЕАЭС, ЕС шляхам наладжвання міжбанкаўскага супрацоўніцтва па падборы і рэалізацыі бізнес-праектаў, стварэння Еўразійскага банка інвестыцыйных праектаў.

АТ «Універсальная таварна-сыравінная біржа Еўразійскага супрацоўніцтва» (УТСБ ЕС) заснавана 10 снежня 2013 года, галоўны офіс знаходзіцца ў Казахстане. АТ «УТСБ ЕС» ажыццяўляе камерцыйныя экспартна-імпартныя здзелкі і здзелкі на ўнутраным рынку, а таксама праводзіць дзяржаўныя закупкі па пераліку біржавых тавараў. Электронная сістэма дазваляе праводзіць розныя метады таргоў (класічныя таргі, стандартны аўкцыён, двайны сустрэчны аўкцыён, запыты і параўнанні камерцыйных прапаноў) для любых кампаній з розных краін. 

Сёння на біржы акрэдытаваны 50 брокерскіх фірмаў. Біржа мае чатыры філіяла па Казахстане, яе прадстаўнікі ёсць і ў Расіі. Статутны капітал біржы складае 500 000 дол. ЗША. Нацыянальны банк Казахстана выканаў дзяржаўную рэгістрацыю выпуску акцый АТ «УТСБ ЕС».