Вход
Лічбавая павестка і падтрымка галін, якія валодаюць максімальным інтэграцыйным патэнцыялам: вынікі Еўразійскага міжурадавага савета

Лічбавая павестка і падтрымка галін, якія валодаюць максімальным інтэграцыйным патэнцыялам: вынікі Еўразійскага міжурадавага савета

07.03.2017

Ключавыя напрамкі дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) у 2017 годзе абмеркавалі кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Бішкеку 7 сакавіка. Найбольшая ўвага была ўдзелена пытанням лічбавай павесткі, падтрымцы машынабудавання, стану ўзаемнага гандлю, ацэнцы галін рэальнага сектара і сферы паслуг, якія валодаюць высокім інтэграцыйным патэнцыялам.

У пасяджэнні ўзялі ўдзел Прэм'ер-міністр Рэспублікі Арменія Карэн Карапецян, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Казахстан Бакытжан Сагінтаеў, Прэм'ер-міністр Кыргызскай Рэспублікі Сааранбай Жээнбекаў, Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў і Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыгран Саркісян.

Адкрываючы пасяджэнне, Старшыня Міжурадсавета, Прэм'ер-міністр Кыргызскай Рэспублікі Сааранбай Жээнбекаў заклікаў нацыянальныя ўрады ўсіх краін Саюза засяродзіць сваю ўвагу на стварэнні ўмоў для развіцця бізнесу на еўразійскай прасторы. «Галоўнымі аспектамі дзейнасці Саюза павінны стаць такія пытанні, як падпісанне Дагавора аб пенсійным забеспячэнні працоўных і членаў іх сем'яў краін ЕАЭС, прыняцце Стратэгіі фармавання лічбавай прасторы, рэалізацыя праектаў і ініцыятыў прамысловага супрацоўніцтва, лібералізацыя рынку паслуг ЕАЭС і іншыя. Сёння кіраўнікі ўрадаў даручылі ЕЭК сумесна з нацыянальнымі ўрадамі ў самыя кароткія тэрміны падрыхтаваць План мерапрыемстваў па рэалізацыі ініцыятыў старшыні Вышэйшага савета – Прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева» , – паведаміў Сааранбай Жээнбекаў.

Старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян адзначыў, што сумесная праца ЕЭК і ўрадаў краін ЕАЭС па стварэнні агульных рынкаў, развіцці ўзаемнага гандлю і пошуку магчымасцяў для кааперацыі ва ўсіх сферах дазваляе пераадольваць глабальныя выклікі і пагрозы. «У 2017 годзе ключавымі прыярытэтамі ў працы Камісіі стануць пытанні далейшага алічбавання адзінай эканамічнай прасторы, развіццё галін, якія валодаюць высокім інтэграцыйным патэнцыялам, скарачэнне колькасці перашкодаў для дзейнасці бізнесу і стварэнне ўмоў для экспарту прадукцыі, якая вырабляецца ў краінах Саюза, на рынкі трэціх краін. Усе гэтыя напрамкі дзейнасці дазволяць павысіць канкурэнтаздольнасць нашага бізнесу, яго тэхналагічныя кампетэнцыі і палепшыць інвестыцыйны клімат у нашых краінах» , – паведаміў Тыгран Саркісян кіраўнікам урадаў.

Лічбавая павестка
Пры ЕЭК будзе створана рабочая група па падрыхтоўцы Асноўных напрамкаў рэалізацыі лічбавай павесткі ЕАЭС да 2025 года пад кіраўніцтвам Старшыні Калегіі ЕЭК Тыграна Саркісяна. У яе ўвойдуць міністры, адказныя за рэалізацыю гэтага напрамку ў кожнай з краін Саюза.

У бліжэйшы час дзяржавы-члены пададуць у ЕЭК прапановы аб тым, якія напрамкі будуць уключаны ў лік прыярытэтных, і якія праекты будуць рэалізоўвацца ў рамках агульнай лічбавай павесткі ЕАЭС.

Інтэграцыйны патэнцыял ЕАЭС
Члены Міжурадсавета разгледзелі вынікі сумеснай працы Камісіі і краін Саюза па вызначэнні сфер эканомікі, якія валодаюць высокім інтэграцыйным патэнцыялам. Праца праводзілася па даручэнні кіраўнікоў дзяржаў у мэтах рэалізацыі Асноўных напрамкаў эканамічнага развіцця Саюза.

Каля 300 таварных пазіцый і паслуг, якія могуць стаць драйверамі інтэграцыі, былі вылучаныя на аснове шэрагу крытэраў, у тым ліку патэнцыялу імпартазамяшчэння, росту ўзаемнага гандлю і экспарту ў трэція краіны, фармавання ланцужкоў дададзенай вартасці, забеспячэння мультыплікатыўнага эфекту для эканомікі.

Да ліку галін з высокім мультыплікатыўным эфектам можна аднесці машынабудаванне, металургію, хімію і нафтахімію, транспарт і сувязь. У асобную катэгорыю былі вылучаныя «тэхналогіі будучыні» – больш за 100 пазіцый, развіццю якіх краіны Саюза надаюць асаблівае значэнне. Гэта інфармацыйныя тэхналогіі, распрацоўка новых матэрыялаў, нана- і біятэхналогіі, інавацыі ў сферы медыцыны і аховы здароўя, энэргазберагальныя тэхналогіі, у тым ліку развіццё «разумных» сетак і шэраг іншых.

Узаемны гандаль краін ЕАЭС: прагноз станоўчы
Міжурадсавет разгледзеў падрыхтаваны Камісіяй даклад аб стане ўзаемнага гандлю паміж дзяржавамі-членамі. У ім адзначана аднаўленне эканамічнай актыўнасці. У прыватнасці, 2016 год характарызуецца ростам фізічных аб'ёмаў узаемнага гандлю, паляпшэннем дынамікі вартасных паказчыкаў, структуры ўзаемнага гандлю, ростам яе долі ў знешнегандлёвым абарачэнні, а таксама скарачэннем аб'ёмаў імпарту тавараў трэціх краін. Летась экспарт тавараў з Арменіі ў краіны ЕАЭС вырас у 1,5 разы, з Беларусі – на 2,2%, з Кыргызстана – на 4,4%.

Падтрымка машынабудавання краін ЕАЭС
Міжурадсавет прыняў рашэнне аб рэалізацыі краінамі сумесных мер для стымулявання экспарту на рынкі трэціх краін трактароў, камбайнаў, навясных механізмаў і іншых відаў сельскагаспадарчай тэхнікі, што вырабляецца ў ЕАЭС. Прапануецца развіваць механізмы страхавання і перастрахавання экспартных рызык, праграмы экспартнага фінансавання, стымуляваць фармаванне агульных сэрвісных сетак па тэхнічным абслугоўванні.

Праграма па падтрымцы імпартазамяшчэння і арганізацыі вытворчасці ў краінах Саюза камплектуючых для сельгастэхнікі – электронных кампанентаў, рухавікоў, трансмісій, элементаў гідраўлікі, мастоў і іншых – дазволіць засвоіць новыя тэхналогіі і павысіць канкурэнтаздольнасць бізнесу краін ЕАЭС. Сярод прапанаваных мер – розныя формы падтрымкі прадпрыемстваў, якія мадэрнізуюць вытворчыя магутнасці, у прыватнасці, лізінг абсталявання на ільготных умовах.

«Такія рашэнні, як арганізацыя вытворчасцей па выпуску камплектуючага абсталявання для сельскай гаспадаркі, стануць добрым прыкладам практычных крокаў у павышэнні эфектыўнасці еўразійскай інтэграцыі. Прэм'ер-міністры прынялі рашэнне аб скаардынаваных дзеяннях па нарошчванні экспартнага патэнцыялу ва ўзаемным гандлі і ў трэція краіны» , – паведаміў Сааранбай Жээнбекаў.

Наступнае пасяджэнне Міжурадавага савета адбудзецца ў Казані сёлета ў маі.