Вход
9 Мая – вялікі дзень у гісторыі нашых краін

9 Мая – вялікі дзень у гісторыі нашых краін

09.05.2017

Дарагія калегі, сябры!

9 Мая – вялікі дзень у гісторыі нашых краін. Чатыры гады вайны былі напоўнены болем страт і шчасцем вялікага пераадолення, слязамі паражэння і гонарам за перамогі, прыкладамі нязломнага гераізму і яднання нашых народаў. 

Для ўсіх нас Дзень Перамогі – гэта галоўны сімвал мужнасці, умення плячо ў плячо абараняць родны дом, сваіх блізкіх і родных, не баяцца смерці і перамагаць любога ворага ў імя жыцця!

Я перакананы, што пакуты, якія прыносяць войны, не павінны паўтарацца. Таму, Дзень Перамогі – гэта яшчэ і напамін аб тым, што мы павінны прыкласці ўсе намаганні дзеля таго, каб жыць у міры, павінны дамаўляцца і шукаць тое, што аб'ядноўвае народы і краіны.

З Днём Перамогі! 
Міра вашым дамам і сем'ям!

Старшыня Калегіі ЕЭК
Т.С.Саркісян