Вход
Беларусь можа чакаць рост экспарту ўдвая ад часовага пагаднення з Іранам, якое вядзе да ЗСГ

Беларусь можа чакаць рост экспарту ўдвая ад часовага пагаднення з Іранам, якое вядзе да ЗСГ

IMG_20180709_162506_266.jpg
09.07.2018

Па прагнозах экспертаў, вынікам заключэння часовага пагаднення, якое вядзе да ўтварэння зоны свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам (ЕАЭС) і Ісламскай Рэспублікай Іран, можа стаць двухразовы рост экспарту з Рэспублікі Беларусь у гэту краіну. Аб гэтым заявіла член Калегіі (міністр) па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Вераніка Нікішына 9 ліпеня ў Мінску на штогадовым семінары для кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь.

Асаблівую цікавасць прадстаўнікоў дыпламатычных місій Рэспублікі Беларусь выклікаў даклад міністра аб перспектывах і выніках заключэння гандлёва-эканамічных пагадненняў Саюза з трэцімі краінамі.

«Пераканана, што Рэспубліка Беларусь, за кошт высокай ступені інтэграцыі свайго гандлю ў ЕАЭС, можа атрымаць максімальныя выгады ад заключэння гандлёва-эканамічных пагадненняў. Вынікі мадэлявання прагназуюць для Рэспублікі Беларусь адзін з самых высокіх тэмпаў росту экспарту сярод дзяржаў-членаў ЕАЭС. Па выніках заключэння часовага пагаднення, якое вядзе да ўтварэння зоны свабоднага гандлю з Ісламскай Рэспублікай Іран, павелічэнне экспарту можа скласці 101,13%», - адзначыла Вераніка Нікішына.

Акрамя пытанняў заключэння гандлёвых пагадненняў з трэцімі краінамі, міністр ЕЭК праінфармавала ўдзельнікаў сустрэчы аб сітуацыі па развіцці і рэалізацыі знешнегандлёвага рэгулявання Саюза, у тым ліку, у сферах мытнага-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання, маркіроўкі тавараў, прымяненні спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых ці кампенсацыйных мер, усталявання прэферэнцыйных і ільготных гандлёвых рэжымаў у дачыненні да трэціх краін і ўзаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі.

Даведка

Разам з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў у мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей, першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шадко, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Генадзь Пальчык, дырэктар Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Скакун, намеснік старшыні праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Іван Варэніца.