Вход
Дваццаць дзевятае пасяджэнне Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі

Дваццаць дзевятае пасяджэнне Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі

Парадак дня:

1. Аб праекце рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі «Аб зацвярджэнні Парадку ўзгаднення Еўразійскай эканамічнай камісіяй здзяржавамі – членамі Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы (нацыянальнымі ўпаўнаважанымі органамі Бакоў) справаздач, матэрыялаў, інфармацыі, а таксама іншых дакументаў, якія датычацца сфер натуральных манаполій у адпаведнасці з артыкулам 8 Пагаднення аб адзіных прынцыпах і правілах рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій ад 9 снежня 2010 года».

2. Аб унясенні змяненняў у Кансультатыўны камітэт па нафце і газу.

3. Аб асноўных прынцыпах фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку дзяржаў-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.

Дакладчык па пытаннях 1-3 Д.К. Ахметаў

4. Аб праекце рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі «Аб праекце рашэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета «Аб справаздачы аб захаванні дзяржавамі – членамі Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы ў 2012 годзе палажэнняў Пагаднення аб адзіных правілах прадастаўлення прамысловых субсідый ад 9 снежня 2010 года».

Дакладчык - С.С. Сідорскі

5. Аб складзе Кансультатыўнага камітэта па пытаннях прадпрымальніцтва.

Дакладчык - Ц.М. Сулейменаў

6. Аб устанаўленні ставак увазных мытных пошлін Адзінага мытнага тарыфу Мытнага саюза ў дачыненні да асобных відаў скур са шкур жывёл.

7. Аб праекце рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі

«Аб устанаўленні ставак увазных мытных пошлін Адзінага мытнага тарыфу Мытнага саюза ў дачыненні да асобных відаў арганічных хімічных злучэнняў».

8. Аб праекце рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі

«Аб устанаўленні ставак увазных мытных пошлін Адзінага мытнага тарыфу Мытнага саюза ў дачыненні да асобных відаў бытавога халадзільнага абсталявання і асобных відаў маторных транспартных сродкаў, якія былі ў эксплуатацыі».

9. Аб праекце рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі «Аб унясенні змяненняў у адзіную Таварную наменклатуру знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза і Адзіны мытнытарыф Мытнага саюза ў дачыненні да асобных відаў ліфтаў».

10. Аб устанаўленні стаўкі ўвазной мытнай пошліны Адзінага мытнага тарыфу Мытнага саюза ў дачыненні да асобных відаў кампрэсараў.

11. Аб праекце рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі «Аб устанаўленні стаўкі ўвазной мытнай пошліны Адзінага мытнага тарыфу Мытнага саюза ў дачыненні да авіяцыйных бензінаў».

12. Аб праекце рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі «Аб праекце рашэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета« Аб унясенні змяненняў у Пералік адчувальных тавараў, у дачыненні да якіх рашэнне аб змяненні стаўкі ўвазной мытнай пошліны прымаецца Саветам Еўразійскай эканамічнай камісіі»

Дакладчык па пытаннях 6-12 А.А. Сляпнёў

13. Аб праекце Пагаднення аб адзіных прынцыпах і правілах абароту медыцынскіх вырабаў (вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі) на тэрыторыях дзяржаў – членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы і прызнанні страціўшым сілу Рашэння Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 19 красавіка 2012 г. № 36.

Дакладчык В.М. Карашкоў

14. Аб унясенні змяненняў у Рашэнне Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 25 чэрвеня 2013 г. № 137.

15. Аб унясенні змяненняў у Інструкцыю аб парадку запаўнення дэкларацыі на тавары.

16. Аб унясенні змяненняў у Рашэнне Камісіі Мытнага саюза

ад 20 верасня 2010 г. № 378.

Дакладчык па пытаннях 14-16 У.А. Гошын

17. Аб праекце рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі «Аб праекце Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Расійскай Федэрацыі і Еўразійскай эканамічнай камісіяй абумовах знаходжання Еўразійскай эканамічнай камісіі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі».

Дакладчык У.І.Тараскін.