Вход
Круглы стол «Прававыя аспекты забеспячэння роўных умоў канкурэнцыі на тэрыторыі Адзінай эканамічнай прасторы»

Круглы стол «Прававыя аспекты забеспячэння роўных умоў канкурэнцыі на тэрыторыі Адзінай эканамічнай прасторы»

2 кастрычніка ў Кастанаі (Рэспубліка Казахстан) Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) праводзіць круглы стол на тэму «Прававыя аспекты забеспячэння роўных умоў канкурэнцыі на тэрыторыі Адзінай эканамічнай прасторы».

Удзельнікі круглага стала разгледзяць пытанні забеспячэння роўных умоў канкурэнцыі на таварных рынках Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП), праблемныя пытанні на трансгранічных таварных рынках і парушэнні правілаў канкурэнцыі, у тым ліку, на рынку рэалізацыі арыгінальных аўтамабільных запасных частак і камплектуючых, а таксама электраэнергетыкі і газазабеспячэння.

На мерапрыемстве плануецца ўдзел прадстаўнікоў выканаўчых органаў улады краін-членаў МС і АЭП, дэпутатаў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Мажыліса і Сената Рэспублікі Казахстан, Савета Федэрацыі і Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікоў навуковых колаў, бізнес-супольнасці краін-членаў МС і АЭП, а таксама замежных канкурэнтных ведамстваў.
   
У рамках круглага стала плануецца прэс-брыфінг Члена Калегіі (Міністра) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК Нурлана Алдабергенава.
Месца правядзення мерапрыемства: Рэспубліка Казахстан, г. Кастанай, вул. Тарана, в. 85, Купальная зала.

Акрэдытацыя журналістаў праводзіцца да 17.00 30 верасня 2014 г.

Кантактная асоба: памочнік Міністра па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК Гульшакер Іздыбаева. Маб.: 7 (985) 847-34-64, мэйл: gulsheker-i@yandex.ru