Вход
Інтэрв'ю Члена Калегіі (Міністра) па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Цімура Сулейменава часопісу World Monitor. № 2 (43). 2014

Інтэрв'ю Члена Калегіі (Міністра) па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Цімура Сулейменава часопісу World Monitor. № 2 (43). 2014

10.04.2014

1. Цімур Муратавіч, абмалюйце, калі ласка, контуры Еўразійскага эканамічнага саюза. Што расіяне, казахстанцы і беларусы могуць чакаць у бліжэйшай будучыні?

Рэгіянальная інтэграцыя сёння з'яўляецца дамінуючай тэндэнцыяй сусветнай эканомікі, якая спрыяе эканамічнаму росту дзяржаў. Сусветны фінансава-эканамічны крызіс 2008-2009 гадоў паказаў, што немагчыма вырашыць глабальныя праблемы ў адзіночку. Толькі шляхам узаемадзеяння, узгаднення з дзяржавамі-партнёрамі асноўных макраэканамічных прапорцый, пашырэння супрацоўніцтва ў фінансавай, прамысловай сферах, інфраструктурных галінах транзітныя эканомікі змогуць эфектыўна ўпісацца ў працэс глабалізацыі, які зараз працягваецца, не стаўшы пры гэтым сыравінным ці іншым прыдаткам развітых эканомік.

Сёння вядомы шэраг паспяховых рэгіянальных аб'яднанняў, якія адрозніваюцца па глыбіні інтэграцыі. Некаторыя з іх сталі міжнароднымі пляцоўкамі для дыялогу (напрыклад, АЦЭС). Іншыя пабудавалі наднацыянальныя структуры – ЕС, МЕРКАСУР. Актывізуецца ўзаемадзеянне дзяржаў у рамках Трансціхаакіянскага партнёрства і Рэгіянальнага ўсебаковага пагаднення аб эканамічным супрацоўніцтве ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Рэалізуецца праект трансатлантычнага гандлёвага і інвестыцыйнага партнёрства паміж ЗША і ЕС. У Лацінскай Амерыцы набірае вагу Ціхаакіянскі альянс Чылі, Мексікі, Перу і Калумбіі.

Постсавецкуая прастора не стала выключэннем. Многія краіны СНД, зыходзячы са сваіх палітычных і эканамічных мэтаў, сталі аб'ядноўвацца ў інтэграцыйныя блокі (Саюзная дзяржава, ЕўрАзЭС, ГУАМ, Арганізацыя Цэнтральна-Азіяцкага супрацоўніцтва), фарміраваць агульную стратэгію міждзяржаўнага супрацоўніцтва, пашырэння гандлёва-эканамічных сувязяў.

Некаторыя з інтэграцыйных аб'яднанняў адносна паспяхова функцыянуюць па сённяшні дзень, іншыя практычна спынілі сваё існаванне з прычыны адсутнасці агульнай пазіцыі па праблемах эканамічнага ўзаемадзеяння (ГУАМ, АЦАС).

Галоўным трэндам постсавецкага інтэграцыйнага працэса ў цяперашні час з'яўляюцца стварэнне Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі (МС) у 2010 годзе, запуск у 2012 годзе праекта Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) трох краін і фарміраванне да 2015 года Еўразійскага эканамічнага саюза.

У сакавіку 2014 года спаўняецца 20 гадоў Еўразійскаму інтэграцыйнага праекту. 29 сакавіка 1994 года Прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан Н.А. Назарбаевым падчас выступлення ў МДУ імя М. Ламаносава перад навуковай супольнасцю была прапанавана ідэя развіцця інтэграцыйнага супрацоўніцтва краін СНД і фарміравання ў перспектыве Еўразійскага саюза. Сёння мы разумеем стратэгічнае значэнне дадзенага праекта, які стаў адказам для вырашэння мноства праблем, якія ўзніклі ў сувязі з распадам адзінай саюзнай дзяржавы.

Але на тым этапе (на пачатку 1990-х гадоў) не ўсе краіны постсавецкай прасторы былі гатовыя ўспрыняць ідэі новага аб'яднання. У той час, як вядома, на прасторы СНД панавалі цэнтрабежныя памкненні, адбывалася ломка ўстояных гаспадарчых сувязяў, імкліва падалі тэмпы эканамічнага развіцця дзяржаў Садружнасці, зачыняліся фабрыкі і заводы, расло беспрацоўе сярод насельніцтва, пагаршаліся сацыяльныя праблемы ў грамадстве.

Толькі ў 2009 годзе былі вызначаны абрысы будучага Мытнага саюза. У чэрвені 2009 года вышэйшы орган Мытнага саюза зацвердзіў этапы і тэрміны фарміравання адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза, абазначыўшы 1 студзеня 2010 года як пачатак першага этапу яе фарміравання.

Напрыканцы 2011 года Вышэйшым Еўразійскім эканамічным саветам прыняты міжнародныя дамовы, якія фарміруюць АЭП. Рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцяў па правядзенні дзяржавамі-удзельніцамі збалансаванай макраэканамічнай, бюджэтнай і канкурэнтнай палітыкі, структурных рэформах рынкаў працы, капіталаў, тавараў і паслуг і стварэнні адзіных правілаў у сферы энергетыкі, транспарту і тэлекамунікацый вызначана як аснова стварэння да 1 студзеня 2015 года Еўразійскага эканамічнага саюза.

Далейшае развіццё інтэграцыйных працэсаў і рэалізацыя адзначаных вышэй напрамкаў эканамічнага супрацоўніцтва нашых краін будзе ажыццяўляцца ў рамках Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, якая распрацоўваецца ЕЭК сумесна з урадамі Бакоў. Рэалізацыя дадзенай Дамовы створыць далейшыя ўмовы для стабільнага развіцця эканомік, свабоднага руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўных рэсурсаў без выключэнняў і абмежаванняў, мадэрнізацыі і павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальных эканомік дзяржаў-удзельніц Саюза.

Сёння нашыя краіны фактычна забяспечылі поўную свабоду перамяшчэння тавараў. Разам з тым пакуль не ўрэгуляванымі застаюцца пытанні гандлю асабліва адчувальнымі таварамі (нафтай, газам, нафтапрадуктамі, лекамі, медыцынскімі вырабамі, алкаголем і тытунёвымі вырабамі), якія будуць вырашацца ў рамках Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе і адпаведных галіновых дамоваў.

У той жа час сучасная эканоміка адрозніваецца значнай доляй паслуг у структуры ВУП. Не выключэнне і нашыя краіны. У сувязі з гэтым пабудова жыццяздольнага эканамічнага саюза немагчыма без значнай лібералізацыі рынку паслуг.

Еўразійскай эканамічнай камісіяй сумесна з урадамі Бакоў праводзіцца праца па фарміраванні адзінага рынку паслуг, які прадугледжвае ўзаемнае прызнанне ліцэнзій, дазволаў на ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці, магчымасць ажыццяўлення гэтай дзейнасці без дадатковага заснавання ў якасці юрыдычнай асобы, прадастаўленне нацыянальнага рэжыму і рэжыму найбольшага спрыяння без выключэнняў. Акрамя таго, адзіны рынак паслуг прадугледжвае ўзаемнае прызнанне Бакамі кваліфікацый персанала пастаўшчыка паслуг, гарантаванне права атрымальнікаў паслуг.

Мяркуецца, што па некаторых відах паслуг, якія не маюць абмежаванняў па іх рэалізацыі на тэрыторыі краін МС і АЭП, механізм адзінага рынку запрацуе з 1 студзеня 2015 года. Па іншых, больш зарэгуляваных і адчувальных відах паслуг патрабуецца прыняцце пераходнага перыяду, на працягу якога будуць ажыццёўлены мерапрыемствы па гарманізацыі правілаў доступу на рынак, рэалізацыі адпаведных галіновых «дарожных» карт, па выкананні якіх правілы адзінага рынку запрацуюць і ў гэтых сектарах. Таксама варта адзначыць, што захаваецца пэўны пералік паслуг, па якіх функцыянаванне адзінага рынку стане магчымым з пэўнымі выключэннямі і абмежаваннямі, у тым ліку з пункту гледжання забеспячэння інтарэсаў нацыянальнай бяспекі, абароны і выканання функцый дзяржаўнай улады.

Развіццю інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзяржаў-членаў МС і АЭП шмат у чым будзе садзейнічаць фарміраванне агульнага фінансавага рынку. Зняцце бар'ераў па ўзаемным допуску фінансавых паслуг, стварэнне агульнага рынку капіталу дадуць магчымасць забяспечыць эфектыўнае размеркаванне капіталу, дыверсіфікаваць рызыкі, павысіць канкурэнцыю на рынку фінансавых паслуг, палепшыць іх якасць і знізіць кошт крэдытных рэсурсаў для эканомікі.

Важнай умовай фарміравання агульнага фінансавага рынку дзяржаў Еўразійскай эканамічнай саюза стане стварэнне наднацыянальнага органа па яго рэгуляванні, галоўнымі задачамі якога стануць макрарэгуляванне дзейнасці фінансавых інстытутаў, кантроль за сістэмна значнымі фінансавымі арганізацыямі краін АЭП, каардынацыя заканатворчага працэсу ў дзяржавах АЭП.

Мяркуецца, што такі орган будзе створаны ў 2025 годзе пасля завяршэння дзяржавамі-удзельніцамі Саюза працэсу гарманізацыі заканадаўстваў у фінансавай сферы.

У вобласці падатковай палітыкі нашымі краінамі распрацаваны эфектыўны механізм ускоснага падаткаабкладання ва ўзаемным гандлі, які функцыяніруе. Таксама ў рамках Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе Бакі прымаюць на сябе абавязацельствы па прымяненні такіх умоваў падаткаабкладання па ўсіх відах падаткаў і збораў, пры якіх ні ў адной з дзяржаў-членаў МС і АЭП не могуць існаваць менш спрыяльныя ўмовы падаткаабкладання ў дачыненні да тавараў, якія ўвозяцца з тэрыторыі іншых дзяржаў Мытнага саюза, чым умовы падаткаабкладання ў адносінах да аналагічных тавараў, якія паходзяць з уласнай тэрыторыі.

Закладваюцца асновы па каардынацыі акцызнай палітыкі. Упэўнены, што збліжэнне дзеючых ставак і каардынацыя дзеянняў па акцызах у будучыні будуць мець значную ролю ў стварэнні роўных канкурэнтных умоваў у рамках адзінага таварнага рынку.

У галіне валютнай палітыкі нашымі краінамі закладзены і рэалізуюцца яе асноўныя прынцыпы:

• паэтапнае ажыццяўленне гарманізацыі і збліжэнне падыходаў да фарміравання і правядзення валютнай палітыкі;

• непрымяненне ў валютнай сферы дзеянняў, якія могуць негатыўна паўплываць на развіццё інтэграцыйных працэсаў;

• правядзенне эканамічнай палітыкі, накіраванай на павышэнне даверу да нацыянальных валют дзяржаў-членаў МС і АЭП як на ўнутраным валютным рынку кожнай дзяржавы-члена, так і на міжнародных валютных рынках.

Рэалізацыя адзначаных прынцыпаў будзе спрыяць павышэнню ўстойлівасці фінансавых сістэм дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза, развіццю ўзаемных разлікаў дзяржаў у нацыянальных валютах, росту празрыстасці і прадказальнасці нацыянальных валютных рынкаў, адсутнасці валютнага дэмпінгу і ў цэлым устойліваму развіццю дзяржаў.

У галіне працоўнай міграцыі дасягнуты дамоўленасці, у адпаведнасці з якімі грамадзяне краін Саюза маюць права ажыццяўляць працоўную дзейнасць у любой дзяржаве-удзельніцы Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Пры гэтым грамадзянам дзяржаў-членаў МС і АЭП не патрабуецца атрыманне дазволу на ажыццяўленне працоўнай дзейнасці ў дзяржаве працаўладкавання. Важнае значэнне для фарміравання ў перспектыве агульнага рынку працы мае норма па сацыяльным страхаванні працоўных дзяржаў-членаў МС і АЭП, якое ажыццяўляецца на тых жа ўмовах і ў тым жа парадку, што і для грамадзян дзяржавы працаўладкавання. Гэтая норма зараз закладзена ў праекце Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Пытанні, звязаныя з пенсiйным забеспячэннем нашых грамадзян у рамках агульнага рынку працы, будуць вырашаны ў асобных пагадненнях да базавай Дамовы.

Важнае значэнне ў развіцці адзінага рынку працы дзяржаў Саюза будзе мець рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцяў па падаткаабкладанні даходаў фізічных асоб. У прыватнасці, у праект Дамовы аб Саюзе закладзена прававая норма, у адпаведнасці з якой будуць прадугледжаны адзіныя ўмовы падаткаабкладання даходаў фізічных асоб – грамадзян дзяржаў-членаў МС і АЭП з першых дзён працы па найму, а не па заканчэнні 183 дзён.

У адпаведнасці з Дамовай аб Еўразійскім эканамічным саюзе нашыя краіны будуць каардынаваць сваю дзейнасць таксама ў сферы макраэканомікі, прамысловасці, галінах аграпрамысловага комплексу, рэгуляванні дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій, сферы аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці і інш. Яго рэалізацыя дасць магутны імпульс для эканамічнага і прамысловага росту дзяржаў-удзельніц, структурных пераўтварэнняў у нацыянальных эканоміках і будзе спрыяць павышэнню аўтарытэту і значнасці ствараемага інтэграцыйнага аб'яднання ў сусветнай супольнасці.

2. Экстраардынарная сітуацыя, якая склалася на Украіне, выклікае сур'ёзны непакой, бо ўкраінская эканоміка знаходзіцца ў цяжкім крызісе. Ці магчымы негатыўныя наступствы для рынку Мытнага саюза? Як гэта можа адбіцца на Казахстане?

Складаная сітуацыя, якая склалася ва Украіне, безумоўна, не можа не адбіцца на эканоміцы дзяржаў Мытнага саюза. Варта адзначыць, што для нашых краін Украіна застаецца найважнейшым гандлёвым партнёрам. Такім чынам, доля дзяржаў Мытнага саюза ва ўкраінскім экспарце складае больш за 30%. У імпарце Украіны дзяржавы МС і АЭП займаюць больш за 40%. Разам з тым, у склаўшыхся ўмовах нестабільнасці цалкам верагодна чакаць пэўнага скарачэння гандлёва-эканамічных сувязяў дзяржаў-членаў Мытнага саюза з Украінай, экспартных паставак традыцыйных тавараў.

Таму сёння нашыя краіны зацікаўлены ў больш хуткім урэгуляванні ўнутрыпалітычнага канфлікту ва Украіне, аднаўленні і развіцці ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных сувязяў.

3. Велізарны аб'ём блокаў па Мытным саюзе, якія датычацца тарыфнай, нетарыфнай, гандлёвай палітыкі, узгоднены на 99 працэнтаў. Распавяздіце, калі ласка, як ідуць справы са сферай тэхнічнага рэгулявання?

Сфера тэхнічнага рэгулявання ахоплівае задачы па прыняцці адзіных абавязковых патрабаванняў і ўдасканаленні інструментаў стандартызацыі, акрэдытацыі і забеспячэнні адзінства вымярэнняў. Рэалізацыя адзначаных накірункаў дазволіць сфарміраваць агульнае прававое поле ў сферы забеспячэння бяспекі прадукцыі ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, ліквідаваць тэхнічныя бар'еры ў гандлі, спрасціць працу бізнесу, пашырыць міжнароднае супрацоўніцтва ўдзельнікаў Мытнага саюза.

Адзіныя абавязковыя патрабаванні бяспекі да прадукцыі ўсталёўваюцца ў тэхнічных рэгламентах МС (ТР МС), якія маюць прамое дзеянне на тэрыторыі Беларусі, Казахстана і Расіі. Пры ўступленні іх у сілу абавязковыя патрабаванні, усталяваныя на нацыянальным узроўні, адмяняюцца, што мае вызначальнае значэнне для зніжэння тэхнічных бар'ераў у гандлі і стварэння эфектыўнага адзінага рынку на тэрыторыі МС і АЭП. Гэтая канструкцыя аналагічна найлепшай міжнароднай практыцы, прынцыпам і правілам, якія дзейнічаюць у Еўрасаюзе.

На сённяшні дзень прыняты 34 ТР МС у дачыненні да такіх найважнейшых відаў прадукцыі як:

• чыгуначны транспарт;

• машыны і абсталяванне;

• нізкавольтавае абсталяванне;

• прадукцыя, прызначаная для дзяцей і падлеткаў;

• цацкі;

• мэблевая прадукцыя;

• прадукцыя лёгкай прамысловасці;

• харчовая прадукцыя і інш.

З улікам патрабаванняў СГА пад кожны ТР МС рашэннямі Калегіі ЕЭК усталяваны пераходныя палажэнні. У сярэднім пераход на адзіныя патрабаванні складае 18 месяцаў з моманту прыняцця ТР МС.

Для забеспячэння выканання патрабаванняў, прынятых ТР МС на добраахвотнай аснове, прымяняюцца міждзяржаўныя, а да іх прыняцця – нацыянальныя стандарты. Ужо зацверджаны пералікі стандартаў пад 31 ТР МС.

З ліку прынятых на цяперашні час уступілі ў сілу 23 тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза, якія ўсталёўваюць адзіныя «правілы гульні» ў частцы забеспячэння бяспекі прадукцыі, якая знаходзіцца ў звароце на адзінай мытнай тэрыторыі.

Такім чынам, у 2013 годзе двума блокамі ўступілі ў сілу 13 тэхнічных рэгламентаў МС. З 15 лютага – 6 тэхнічных рэгламентаў у сферы электратэхнікі і машынабудавання. Вядзецца падрыхтоўка да ўступлення ў сілу ў 2014 годзе яшчэ 7 ТР МС у дачыненні да чыгуначнага транспарту, мэблевай прадукцыі, выбуховых рэчываў, мясной і малочнай прадукцыі.

Мяркуецца, што да 1 траўня 2014 года будуць дзейнічаць 26 ТР МС, да 2 жніўня 2014 – 31 ТР МС. З улікам гэтага да сярэдзіны 2015 года будуць усталяваны адзіныя патрабаванні больш чым па 30 пазіцыях Адзінага пераліку прадукцыі.

У той жа час, разумеючы велізарную значнасць тэхнічнага рэгулявання як сродка забеспячэння бяспекі прадукцыі і правоў спажыўцоў, нельга забываць аб балансе інтарэсаў спажыўцоў і вытворцаў. Нацыянальныя і наднацыянальныя органы абавязаны забяспечваць дадзены баланс. У гэтай сувязі недастаткова прапрацаванай з'яўляецца норма аб уключэнні пытанняў, звязаных з праектаваннем і будаўніцтвам, у прадмет рэгулявання наднацыянальных ТР. Бо, па сутнасці, працэс будаўніцтва рэалізуецца ў канкрэтных аб'ектах, якія нерухомы і не з'яўляюцца прадметам перамяшчэння ўнутры эканамічнага саюза. Акрамя таго, будаўніцтва з'яўляецца адной з найбольш зарэгуляваных сфер, у якой дзейнічае вялікае мноства нацыянальных актаў, якія ўлічваюць кліматычныя, геаграфічныя, гістарычныя і іншыя асаблівасці. Перадача паўнамоцтваў па рэгуляванні ў дадзеных сферах на наднацыянальны ўзровень патрабуе дадатковага абгрунтавання і стараннага аналізу. Перамовы па гэтым пытанні працягваюцца.