Карапецян Наіра Куйбышаўна

Біяграфія

Наіра Куйбышаўна Карапецян нарадзілася ў 1967 годзе ў Ерэване (Рэспубліка Арменія).

Скончыла факультэт тэхнічнай кібернетыкі Ерэванскага політэхнічнага інстытута.

Працоўную дзейнасць пачала ў 1995 годзе ў Міністэрстве прамысловасці і гандлю Рэспублікі Арменія.

З 2007 года па 2017 год – галоўны спецыяліст, начальнік аддзела знешняга гандлю і рэгулявання канкурэнтнага асяроддзя Ўпраўлення гандлю і рэгулявання рынкаў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Арменія.

З 2017 года па 2022 год займала пасаду дырэктара Дэпартамента Еўразійскага эканамічнага саюза і знешняга гандлю ў Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Арменія.

З 2022 года па 2024 год – кіраўнік Сакратарыята, памочнік члена Калегіі (міністра) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК.

З 24 кастрычніка 2024 года прызначана дырэктарам Дэпартамента аграпрамысловай палітыкі ЕЭК.

Узнагароджана медалём «За ўклад у развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза» (2019 год).​ Адзначана Падзякай ЕЭК «За актыўны ўдзел у развіцці Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі і садзейнічанні ў дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі» (2021 год).