Пруднікава Вольга Піліпаўна
Вольга Піліпаўна Пруднікава нарадзілася ў Магілёве (Рэспубліка Беларусь).
У 1989 годзе скончыла Беларуска-Расійскі ўніверсітэт (інжынер-фізік), У 1999 годзе – з адзнакай Беларускі юрыдычны інстытут па спецыяльнасці «Правазнаўства» (юрыст), у 2010 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці» і ў 2024 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Працоўную дзейнасць пачала ў 1989 годзе ў РУП «Магілёўэнерга», дзе працавала па 2010 год, займаючы кіруючыя пасады.
З 2010 па 2013 год працавала ў РУП «АДУ».
З 2013 года па 2017 год працавала начальнікам вытворча-тэхнічнага ўпраўлення дзяржаўнага вытворчага аб'яднання электраэнергетыкі «Белэнерга».
Са студзеня 2017 года па май 2025 года – намеснік міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
З 2 чэрвеня 2025 года прызначана дырэктарам Дэпартамента энергетыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.