Глазьеў Сяргей Юр'евіч

Біяграфія

Нарадзіўся 1 студзеня 1961 года.

У 1983 годзе скончыў МДУ імя М.В. Ламаносава па спецыяльнасці «Эканамічная кібернетыка».

Працоўную дзейнасць пачаў у 1983 годзе. З 1983 года па 1991 год быў аспірантам, працаваў на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка, навуковага супрацоўніка, старэйшага навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыі Цэнтральнага эканоміка-матэматычнага інстытута Акадэміі навук СССР.

З 1991 па 1992 гады – першы намеснік старшыні Камітэта знешнеэканамічных сувязяў Расійскай Федэрацыі.

У 1993 годзе быў вядучым навуковым супрацоўнікам, выконваючым абавязкі загадчыка лабараторыі Цэнтральнага эканоміка-матэматычнага інстытута Расійскай акадэміі навук, займаў пасаду першага намесніка міністра, міністра знешніх эканамічных сувязяў Расійскай Федэрацыі.

З 1993 па 1996 гады – дэпутат Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы па эканамічнай палітыцы.

У 1996 годзе займаў пасаду начальніка Ўпраўлення эканамічнай бяспекі Апарату Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі.

З 1996 па 1999 гады – начальнік Інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Апарату Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.

З 1999 па 2003 гады з'яўляўся дэпутатам Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, старшынёй, членам Камітэта ДзД па эканамічнай палітыцы і прадпрымальніцтве, членам Камітэта ДзД па крэдытных арганізацыях і фінансавых рынках.

З 2003 па 2007 гады – дэпутат Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, член Камітэта ДзД па ахове здароўя, член Камітэта ДзД па бюджэце і падатках.

З 2008 па 2012 гады займаў пасаду намесніка генеральнага сакратара ЕўрАзЭС.

З 2009 па 2012 гады – адказны сакратар Камісіі Мытнага саюза.

З 2012 па 2019 гады – саветнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

З 2015 года і па цяперашні час – кіраўнік кафедры тэорыі і метадалогіі дзяржаўнага і муніцыпальнага кіравання, факультэт дзяржаўнага кіравання, МДУ імя М.В. Ламаносава.

З кастрычніка 2019 года прызначаны членам Калегіі (міністрам) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Доктар эканамічных навук, прафесар, акадэмік РАН.

Мае шэраг дзяржаўных узнагарод: медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» (1997 г.), падзяка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (2010 г.), ордэн Дружбы (2011 г.), медаль Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі «За заслугі ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі» (2011 г.), юбілейны медаль Савета Бяспекі (2017 г.).

Сярод іншых узнагарод – ганаровая грамата Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі (2001 г.), падзяка Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі (2006 г.), памятны юбілейны медаль «100 гадоў з дня заснавання Дзяржаўнай Думы Расіі» (2006 г.), Медаль 1 ступені «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» (2015 г.), падзяка Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі (2011 г.).

Аўтар больш за 300 навуковых работ, сярод якіх – манаграфіі «Тэорыя доўгатэрміновага тэхніка-эканамічнага развіцця» (1993 г.), «Стратэгія апераджальнага развіцця Расіі ва ўмовах глабальнага крызісу» (2010 г.), «Урокі чарговай расійскай рэвалюцыі: крах ліберальнай утопіі і шанец на «эканамічны «цуд»» (2011 г.), «Украінская катастрофа» (2015 г.), «Эканоміка будучыні» (2016 г.), «Апошняя сусветная вайна. ЗША пачынаюць і прайграюць» (2016 г.), «Бітва за лідарства ў XXI стагоддзі» (2017 г.), «Рывок у будучыню» (2018 г.).

Аўтарскі артыкул намесніка дырэктара Дэпартамента прадпрымальніцкай дзейнасці ЕЭК Самата Аліева ў часопісе «Практыка інтэграцыі. ЕЭІ»:«Працоўная міграцыя ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза» 23 2015 Аўтарскі артыкул намесніка дырэктара Дэпартамента прадпрымальніцкай дзейнасці ЕЭК Самата Аліева ў часопісе «Практыка інтэграцыі. ЕЭІ»:«Працоўная міграцыя ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза» ​Самат Бикитаевич Алиев — д. т.н., профессор, академик Российской академии есте- ственных наук, заместитель директора Департамента развития предпринимательской деятельности Евразийской экономической комиссии. При участии С.Б. Алиева и под его непосредственным руководством разрабатываются проекты нормативно-право- вых актов Евразийской экономической комиссии и международные законопроекты в сфере интеллектуальной собственности по вопросам товарных знаков, коллектив- ного управления авторскими и смежными правами, единого таможенного реестра объектов интеллектуальной собственности, координации деятельности уполномо- ченных органов. Автор более 110 научных трудов, в том числе 20 монографий. Сфе- ра научной деятельности — реструктуризация угольной промышленности, развитие высшего образования, управление транснациональными корпорациями, стратегия развития интеллектуальной собственности, миграционные процессы.
0/0