Назаранка Віктар Уладзіміравіч

Назаранка Віктар Уладзіміравіч

Біяграфія

Нарадзіўся 1 ліпеня 1958 года ў в. Аляксандраўка Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

У 1976 годзе з адзнакай скончыў Гомельскі машынабудаўнічы тэхнікум, у 1981 годзе – таксама з адзнакай Гомельскі палітэхнічны інстытут па спецыяльнасці «тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты», атрымаў кваліфікацыю інжынера-механіка.

У 1999 годзе пасля заканчэння з адзнакай Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь атрымаў кваліфікацыю эканаміста-міжнародніка, а ў 2006 годзе – пасля заканчэння аспірантуры гэтай жа навучальнай установы яму прысвоена вучоная ступень кандыдата эканамічных навук.

Мае вялікі вопыт практычнай працы ў сферы тэхнічнага рэгулявання, сертыфікацыі, метралогіі, кіравання (менеджменту) якасцю, а таксама дзяржаўнай службы. Працоўную біяграфію пачаў ў 1981 годзе майстрам у ВА «Гомсельмаш». Пасля тэрміновай ваеннай службы ва Ўзброеных Сілах працаваў з 1983 па 1986 год старэйшым майстрам, намеснікам начальніка цэха Гомельскага завода ліцця і нармаляў, а з 1986 па 1998 год – зноў у ВА «Гомсельмаш», дзе прайшоў шлях ад прадстаўніка дзяржаўнай прыёмкі да намесніка генеральнага дырэктара па якасці.

З 1998 па 2006 год займаў пасаду намесніка дырэктара навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі».

З 2006 па 2012 год працаваў першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

З 2012 года займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

З 12 верасня 2018 года – член Калегіі (міністр) па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Прымаў актыўны ўдзел у навуковай і выкладчыцкай дзейнасці ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце і Беларускім дзяржаўным інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па стандартызацыі, метралогіі і кіраванні якасцю. З'яўляецца аўтарам шэрагу навуковых работ па пытаннях стандартызацыі, ацэнкі адпаведнасці і менеджменту якасці.

Эксперт-аўдытар па ацэнцы адпаведнасці шэрагу відаў прадукцыі і сістэм менеджменту якасці.

Узнагароджаны ў 2015 годзе медалямі "За працоўныя заслугі" і "За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза». Адзначаны заахвочваннямі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь.

Аўтарскі артыкул намесніка дырэктара Дэпартамента прадпрымальніцкай дзейнасці ЕЭК Самата Аліева ў часопісе «Практыка інтэграцыі. ЕЭІ»:«Працоўная міграцыя ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза» 23 2015 Аўтарскі артыкул намесніка дырэктара Дэпартамента прадпрымальніцкай дзейнасці ЕЭК Самата Аліева ў часопісе «Практыка інтэграцыі. ЕЭІ»:«Працоўная міграцыя ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза» ​Самат Бикитаевич Алиев — д. т.н., профессор, академик Российской академии есте- ственных наук, заместитель директора Департамента развития предпринимательской деятельности Евразийской экономической комиссии. При участии С.Б. Алиева и под его непосредственным руководством разрабатываются проекты нормативно-право- вых актов Евразийской экономической комиссии и международные законопроекты в сфере интеллектуальной собственности по вопросам товарных знаков, коллектив- ного управления авторскими и смежными правами, единого таможенного реестра объектов интеллектуальной собственности, координации деятельности уполномо- ченных органов. Автор более 110 научных трудов, в том числе 20 монографий. Сфе- ра научной деятельности — реструктуризация угольной промышленности, развитие высшего образования, управление транснациональными корпорациями, стратегия развития интеллектуальной собственности, миграционные процессы.
0/0