Субоцін Аляксандр Міхайлавіч
Нарадзіўся ў 1976 годзе ў г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь.
Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны (1998 год) па спецыяльнасці «Ветэрынарная медыцына» і Міжнародны інстытут менеджменту (2000 год) па спецыяльнасці «Міжнародныя эканамічныя адносіны».
У 1998 - 2015 гг. працаваў у Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны: у 2010 - 2012 гг. – прарэктар па навуковай рабоце, у 2012 - 2014 гг. – першы прарэктар Акадэміі.
З 2014 года па 2015 год з'яўляўся намеснікам начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У 2015 годзе прызначаны намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь – дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Рэспублікі Беларусь.
У 2017 - 2018 гг. – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці.
У 2018 - 2020 гг. – міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі.
З сакавіка па чэрвень 2020 года – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
У 2020 - 2021 гг. – намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
З 2021 года па 2026 год узначальваў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.
Рашэннем Вышэйшай Еўразійскага эканамічнага савета з 19 сакавіка 2026 года прызначаны міністрам па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі.