Навіны

13.12.2012

ЕЭК падпісала Мемарандум аб узаемаразуменні з Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі

13 снежня ў ЕЭК быў падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. 13 снежня ў ЕЭК быў падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Ад імя Камісіі дакумент падпісаў Старшыня Калегіі ЕЭК Віктар Хрысценка, ад Саюзнай дзяржавы – Дзяржаўны сакратар Грыгорый Рапота. «Мы падпісалі мемарандум аб узаемадзеянні дзвюх структур, якія актыўна працуюць у межах інтэграцыйных працэсаў, які, па сутнасці, сістэматызуе нашыя ўзаемадзеянні па ўсіх важнейшых сферах кампетэнцыі, пачынаючы ад статыстыкі і да ўзаемнага ўдзелу ў падрыхтоўцы і выпуску нарматыўных дакументаў», – паведаміў на брыфінгу для прадстаўнікоў СМІ Віктар Хрысценка. У межах Мемарандума плануецца ўсталяваць супрацоўніцтва ў наступных сферах: гандлёвая палітыка і спрашчэнне гандлёвых працэдур тэхнічнае рэгуляванне, стандартызацыя і забеспячэнне адзінства вымярэнняў транспарт і перавозкі энергетычнае супрацоўніцтва міждзяржаўныя праграмы ў прамысловасці і аграпрамысловым комплексе міграцыйная палітыка канкурэнтная палітыка і палітыка ў галіне цэнаўтварэння. Старшыня Калегіі адзначыў, што для ЕЭК надзвычай істотны той досвед, які назапашаны Саюзнай дзяржавай у сектарах, дзе аб'яднанне Расіі і Беларусі прасунулася далей, чым «тройка» краін МС. «У прыватнасці, гаворка ідзе пра пашпартна-візавае супрацоўніцтва, а таксама сектары, звязаныя з міждзяржаўнымі праграмамі падтрымкі інавацыйнага і індустрыяльнага развіцця», – сказаў Віктар Хрысценка. Адказваючы на пытанне аб выпрацоўцы агульных падыходаў да пытання пашпартна-візавай сферы на тэрыторыі ЕЭК, Старшыня Калегіі сказаў, што «задача ў нас цяпер фармулюецца такім чынам – да 1 студзеня 2015 года павінна ўступіць у моц дамова аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Адзін з істотных раздзелаў гэтай дамовы датычыцца забеспячэння свабоды перасоўвання працоўнай сілы. А свабода перасоўвання працоўнай сілы прадугледжвае зразумелую карціну, як будзе рэалізоўвацца пашпартна-візавы рэжым». Віктар Хрысценка паведаміў, што на працягу наступнага года магчыма выпрацаваць прымальную для Расіі, Беларусі і Казахстана дарожную карту для выхаду на лібералізацыю пашпартна-візавага рэжыму, а таксама выпрацоўкі адзіных падыходаў да міграцыйнага кантролю на вонкавым контуры МС. Даведкавая інфармацыя: Мемарандум падрыхтаваны ў мэтах развіцця супрацоўніцтва паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы. Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя з'яўляюцца актыўнымі членамі як Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, так і Саюзнай дзяржавы. Гэта аб'ядноўвае зацікаўленасці Камісіі і Пастаяннага камітэта і адкрывае магчымасці для каардынацыі падыходаў па шэрагу кірункаў і абмену досведам і ведамі. Падпісанне Мемарандума таксама акажа станоўчы ўплыў на далейшае развіццё інтэграцыйных працэсаў у межах Мытнага Саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.