Адбылося падпісанне Мемарандума аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Урадам Манголіі
17.06.2015
17 чэрвеня ў Маскве ў штаб-кватэры Еўразійскай эканамічнай камісіі Старшыня Калегіі ЕЭК Віктар Хрысценка і Прэм'ер-міністр Манголіі Чымэдзійн Сайханбілэг падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Урадам Манголіі.
17 чэрвеня ў Маскве ў штаб-кватэры Еўразійскай эканамічнай
камісіі Старшыня Калегіі ЕЭК Віктар Хрысценка і Прэм'ер-міністр Манголіі Чымэдзійн
Сайханбілэг падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Еўразійскай
эканамічнай камісіяй і Урадам Манголіі.
Дакумент падпісаны з мэтай садзейнічання развіццю
ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-членамі Еўразійскага эканамічнага
саюза (ЕАЭС) і Манголіяй, павышэнню эфектыўнасці ўзаемнага гандлю і рэалізацыі захадаў,
накіраваных на ліквідацыю бар'ераў, якія перашкаджаюць развіццю гандлю. «Бакі
заключылі Мемарандум, імкнучыся да адкрыцця новых перспектыў гандлёва-эканамічнага
супрацоўніцтва», – гаворыцца ў тэксце дакумента.
Старшыня Калегіі ЕЭК заявіў: «Бакі заключылі Мемарандум, імкнучыся
да адкрыцця новых перспектыў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж
дзяржавамі-членамі ЕАЭС і Манголіяй».
Бакі будуць развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва па
шэрагу напрамкаў. У прыватнасці, у сферы транспарту ў мэтах стварэння
эфектыўных, надзейных і стабільных транспартных маршрутаў і аказання
транспартных паслуг. У сферы аграпрамысловага комплексу – у мэтах забеспячэння
харчовай бяспекі, а таксама стварэння ўмоваў для павышэння канкурэнтаздольнасці
суб'ектаў аграпрамысловага комплексу дзяржаў-членаў ЕАЭС і Манголіі. Па
пытаннях канкурэнтнай палітыкі – у мэтах развіцця добрасумленнай канкурэнцыі
для забеспячэння росту дзелавой актыўнасці, збалансаванага гандлю і вытворчасці
якаснай прадукцыі. Узаемадзеянне будзе развівацца таксама па пытаннях гандлёвай
палітыкі, тэхнічнага рэгулявання, санітарных, ветэрынарна-санітарных і
каранцінных фітасанітарных захадаў.
Мемарандум прадугледжвае фармаванне працоўнай групы па
ўзаемадзеянні паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Урадам Манголіі з мэтай
развіцця дыялогу і прапрацоўкі пытанняў супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-членамі
Еўразійскага эканамічнага саюза і Манголіяй у сферах кампетэнцыі ЕЭК.
Даведка:
Пасля ўваходжання ў сілу Дагавора аб Еўразійскім эканамічным
саюзе Мангольскі Бок выявіў зацікаўленасць у наладжванні ўзаемадзеяння з
Еўразійскай эканамічнай камісіяй з мэтай сумеснага вывучэння магчымасцяў
актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-членамі ЕАЭС
і Манголіяй.
25–28 сакавіка 2015 года пры падтрымцы пасольстваў
Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі ў Манголіі адбыўся
рабочы візіт Члена Калегіі (Міністра) па асноўных напрамках інтэграцыі і макраэканоміцы
ЕЭК Таццяны Валавой ва Ўлан-Батар, падчас якога Мангольскі Бок выступіў з
прапановай заключыць мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Еўразійскай эканамічнай
камісіяй і Урадам Манголіі.
Зацікаўленасць Мангольскага Боку ў падпісанні мемарандума
пацвердзіў асабісты прадстаўнік Прэзідэнта Манголіі па пытаннях эканамічных,
інфраструктурных і інвестыцыйных адносін з Расійскай Федэрацыяй Луўсандандар
Хангай на сустрэчы з Таццянай Валавой 15 красавіка 2015 года.
7 мая 2015 года ў Маскве адбылася сустрэча Старшыні
Калегіі ЕЭК Віктара Хрысценкі з Прэзідэнтам Манголіі Цахіягійнам Элбэгдоржам,
па выніках якой адзначаны ўзаемны настрой на падпісанне мемарандума ў найбліжэйшы
час.