18 красавіка ўступілі ў сілу змяненні ў тэхрэгламент на парфумерна-касметычную прадукцыю

Змяненні ў тэхнічны рэгламент Мытнага саюза «Аб бяспецы парфумерна-касметычнай прадукцыі» (ТР МС 009/2011), якія прыняты рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі 15 красавіка 2022 года № 64, удакладняюць патрабаванні да складу парфумерна-касметычнай прадукцыі.
У прыватнасці, у адпаведным тэхрэгламенце актуалізаваны пералік рэчываў, забароненых да выкарыстання ў такой прадукцыі. Таксама абноўлены пералікі дазволеных да выкарыстання рэчываў з улікам устаноўленых абмежаванняў, дазволеных фарбавальнікаў, кансервантаў і УФ-фільтраў.