Члены Кансультатыўнага камітэта па статыстыцы пры ЕЭК абмеркавалі параметры прадастаўлення статыстычнай інфармацыі краінамі МС і АЭП
21.10.2014
20 кастрычніка ў Маскве адбылося пятае пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па статыстыцы пры Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі пад старшынствам Члена Калегіі (Міністра) па асноўных напрамках інтэграцыі і макраэканоміцы Таццяны Валавой.
20 кастрычніка ў Маскве адбылося пятае пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па статыстыцы пры Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі пад старшынствам Члена Калегіі (Міністра) па асноўных напрамках інтэграцыі і макраэканоміцы Таццяны Валавой.
Падчас пасяджэння Камітэта адобраны праект Праграмы статыстычнай працы Еўразійскай эканамічнай камісіі на 2015 год; падтрыманы змеяненні ў пералік статыстычных паказчыкаў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, якая прадастаўляецца Камісіі ўпаўнаважанымі органамі Бакоў, і фарматы яе прадастаўлення, а таксама праект Метадычных рэкамендацый па правядзенні ўпаўнаважанымі органамі статыстычных далікаў няўлічаных аб'ёмаў знешняга і ўзаемнага гандлю таварамі. Удзельнікі пасяджэння вызначылі чарговыя задачы ў галіне забеспячэння якасці дадзеных статыстыкі знешняга і ўзаемнага гандлю.
Намечаны план працы Кансультатыўнага камітэта па статыстыцы на наступны год. Члены Кансультатыўнага камітэта дамовіліся правесці чарговае пасяджэнне Камітэта ў красавіку 2015 года ў Маскве.
У пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта прынялі ўдзел прадстаўнікі Статкамітэта СНД, Міністэрства эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікі Рэспублікі Арменія і Кыргызскай Рэспублікі.