ЕЭК вядзе адкрыты дыялог з бізнэсам
23.05.2018
«Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) пачынае прамое і адкрытае абмеркаванне праблемных пытанняў інтэграцыі з прадпрымальнікамі краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) на месцах», - заявіў член Калегіі (міністр) па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Цімур Жаксылыкаў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі бізнэсу Казахстана на пляцоўцы Нацыянальнай палаты прадпрымальнікаў Рэспублікі Казахстан «Атамекен».
«Еўразійская
эканамічная камісія (ЕЭК) пачынае прамое і адкрытае абмеркаванне праблемных
пытанняў інтэграцыі з прадпрымальнікамі краін Еўразійскага эканамічнага саюза
(ЕАЭС) на месцах», - заявіў член Калегіі (міністр)
па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Цімур Жаксылыкаў падчас сустрэчы з
прадстаўнікамі бізнэсу Казахстана на пляцоўцы Нацыянальнай палаты
прадпрымальнікаў Рэспублікі Казахстан «Атамекен».
Мерапрыемства праведзена ў фармаце відэаканферэнцыі з палатамі прадпрымальнікаў
усіх абласцей Казахстана. У сустрэчы прынялі ўдзел галіновыя бізнэс-асацыяцыі і
суб'екты прадпрымальніцтва, а таксама прадстаўнікі ўпаўнаважаных дзяржаўных
органаў рэспублікі.
Цімур Жаксылыкаў паведаміў аб працы Камісіі па ўдасканаленні механізму
пацвярджэння выплаты ПДВ пры ажыццяўленні здзелак у рамках узаемнага гандлю
паміж краінамі Саюза, гарманізацыі ставак акцызаў, прыняцця іншых мер,
накіраваных на стварэнне агульных рынкаў алкагольнай і тытунёвай прадукцыі. Ён
распавёў аб фарміраванні адзіных механізмаў забеспячэння пенсійных правоў працуючых
мiгрантаў у ЕАЭС
з дапамогай адпаведнага мiжнароднага дагавора.
Старшыня праўлення Нацыянальнай палаты прадпрымальнікаў Рэспублікі Казахстан
«Атамекен» Аблай Мырзахметаў, падкрэсліўшы актуальнасць сустрэчы, адзначыў, што
ўдзел краіны ў ЕАЭС стымулюе рост нацыянальнай эканомікі, дае новыя магчымасці
для развіцця бізнэсу. Але казахстанскія дзелавыя колы звяртаюць увагу на тое,
што патэнцыял інтэграцыі далёка не вычарпаны.
У сувязі з гэтым міністр ЕЭК і іншыя прадстаўнікі Камісіі адказалі на пытанні прадпрымальнікаў,
якія датычацца перспектыў легалізацыі «паралельнага» імпарту шляхам увядзення
магчымасці ўсталявання выключэнняў з рэгіянальнага прынцыпу вычарпання
выключнага права на таварны знак, а таксама паляпшэння доступу і забеспячэння
нацыянальнага рэжыму ў дзяржаўных закупках.
Удзельнікі сустрэчы звярнулі ўвагу на тое, што пры ўвядзенні сучасных
інструментаў мытнага кантролю, у тым ліку навігацыйных пломбаў, інфармацыйных
сістэм нагляду і маркіроўкі тавараў, неабходна адмяняць ранейшыя інструменты
захавання працэдуры мытнага транзіту – маршруты і агляды.
«Такія выязныя мерапрыемствы вельмі
важныя для атрымання прамой зваротнай сувязі ад прадпрымальнікаў, шмат у чым у
інтарэсах якіх мы і развіваем еўразійскую інтэграцыю», - падкрэсліў Цімур
Жаксылыкаў.
Падобныя сустрэчы міністра ЕЭК Цімура Жаксылыкава з бізнэсменамі Саюза стануць
рэгулярнымі: да канца бягучага года яны будуць праведзены ў Арменіі, Беларусі і
Кыргызстане.