Андрэй Сляпнёў: «ЕАЭС нарошчвае аб'ёмы чыгуначных грузаперавозак з прымяненнем лічбавых транспартных дакументаў»
21.07.2025

Пра гэта міністр па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэй Сляпнёў распавёў напярэдадні прадстаўлення кіраўнікам урадаў дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза штогадовага дакладу аб рэалізацыі плана па лічбавізацыі грузавых чыгуначных перавозак унутры ЕАЭС і з трэцімі краінамі, у прыватнасці, з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Раней пра важнасць лічбавізацыі ўсіх магчымых галін эканомікі неаднаразова казалі лідары краін «пяцёркі». Так, толькі на чэрвеньскім пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і прымеркаванага да яго Еўразійскага эканамічнага форуму ў Мінску Прэм'ер-міністр Рэспублікі Арменія Нікол Пашынян падкрэсліваў, што «разглядае лічбавую трансфармацыю як інструмент ліквідацыі бар'ераў і павышэння празрыстасці ва ўзаемным гандлі». У сваю чаргу, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адзначаў, што «інтэграваныя еўразійскія транспартна-лагістычныя калідоры павінны стаць разумнымі, мультымадальнымі экалагічнымі артэрыямі з адзінай лічбавай платформай адміністравання».

«У цэлым лічбавізацыя і штучны інтэлект уваходзяць у спіс прыярытэтаў нашай дзяржаўнай палітыкі. Электронная камерцыя, лічбавы дакументаабарот, аўтаматызаваныя сістэмы кіравання і лагістыкі ўжо сталі неад'емнымі элементамі эканомік краін ЕАЭС», – канстатаваў Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарт Такаеў.

У гэтым кантэксце дзейнасць ЕЭК у частцы лічбавізацыі грузавых чыгуначных перавозак выступае ў якасці жывога прыкладу адпаведнай практычнай працы, вынікам якой з'яўляецца як спрашчэнне працэдур і зніжэнне выдаткаў для бізнесу, так і максімальнае паскарэнне руху тавараў.

«Да 2024 года дзяржавы - члены ЕАЭС забяспечылі пераход на лічбавыя транспартныя дакументы пры чыгуначных перавозках паміж Рэспублікай Беларусь, Рэспублікай Казахстан і Расійскай Федэрацыяй», – адзначыў Андрэй Сляпнёў.

У прыватнасці, паміж ААТ «Расійскія чыгункі» і дзяржаўным аб'яднаннем «Беларуская чыгунка» за апошнія некалькі гадоў дасягнуты ўзровень абмену электроннымі данымі не менш за 90%, а паміж Казахстанскай АТ «НК» КТЖ» і чыгуначнымі перавозчыкамі Расіі і Кыргызстана такі ўзровень перавысіў 80%.

Па выніках 2024 года аб'ём перавозак Расійскай Федэрацыі па электронных дакументах склаў 90% з Рэспублікай Беларусь і 79% з Рэспублікай Казахстан.

Важна таксама адзначыць працу, якая праводзіцца па пераходзе на электронныя таварасуправаджальныя дакументы. Так, з боку ААТ «РЖД» рэалізавана магчымасць прыёму ад грузаадпраўшчыка/экспедытара электронных таварасуправаджальных дакументаў, падпісаных электронным подпісам, у свае інфармацыйныя сістэмы з іх прадастаўленнем мытным органам і перадачай у дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка» для здзяйснення мытных аперацый пры завяршэнні мытнай працэдуры. Гэта тэхналогія прымяняецца паміж Расіяй і Беларуссю пры перавозках у рамках праекта «Інтэртран».

У цяперашні час праводзіцца міждзяржаўнае тэсціраванне з мэтай увядзення ў дзеянне агульнага мытнага працэсу «забеспячэнне абмену электроннымі дакументамі і/або звесткамі паміж мытнымі органамі дзяржаў - членаў ЕАЭС у працэсе кантролю перавозкі тавараў у адпаведнасці з мытнай працэдурай мытнага транзіту».

«Акрамя лічбавізацыі чыгуначных грузаперавозак паміж дзяржавамі - членамі ЕАЭС вядзецца актыўная праца з КНР. Аб'ём карэктных электронных паведамленняў паміж чыгуначнымі перавозчыкамі Расіі і Кітая па выніках 2024 года склаў 90%. Паміж казахстанскімі і кітайскімі чыгункамі паказчык паўнаты і якасці даных, якія падлягаюць электроннаму абмену, дасягнуў 80-90%», – працягнуў міністр па гандлі ЕЭК.

Ён падкрэсліў, што важнай вяхой супрацоўніцтва з КНР у частцы лічбавізацыі грузаперавозак стала падпісанне ў снежні 2024 года Пагаднення аб узаемадзеянні цэнтраў чыгуначных перавозчыкаў Расіі і Кітая па выпуску сертыфікатаў для ажыццяўлення трансгранічнага электроннага дакументаабароту. Гэты дакумент забяспечыць прымяненне электроннага подпісу паміж чыгункамі дзвюх краін.

У канцы снежня 2024 года былі запушчаны тэставыя беспапяровыя перавозкі паміж ААТ «РЖД» і ДК «Кітайскія чыгункі» праз пагранпераход Забайкальск – Маньчжурыі ў экспартна-імпартных зносінах.

У 2025 годзе плануецца паступовае пашырэнне геаграфіі перавозак, якія будуць афармляцца электроннай накладной.

Значнасць правядзення ЕЭК работы па дічбавізацыі транспартных калідораў падкрэсліваюць і словы прэзідэнтаў краін-назіральнікаў пры ЕАЭС, сказаныя імі на чэрвеньскім саміце ў Мінску. Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян адзначыў неабходнасць стварэння «інфраструктуры для ўмацавання супрацоўніцтва ў галіне лічбавых тэхналогій і садзейнічання абмену інфармацыяй і новых відах гандлю». А Прэзідэнт Рэспублікі Узбекістан Шаўкат Мірзіёеў асобна спыніўся на актыўным удзеле краіны «ў важных ініцыятывах ЕАЭС, уключаючы такія праекты і праграмы, як Еўразійскі аграэкспрэс, развіццё электроннага гандлю, лічбавізацыя грузаперавозак і кліматычны парадак дня».