Андрэй Сляпнёў абмеркаваў з паслом Індыі Вінаем Кумарам працу над гандлёвым пагадненнем
07.11.2025

Міністр па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэй Сляпнёў правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Расіі Вінаем Кумарам.

Бакі абмеркавалі пытанні паглыблення эканамічнага ўзаемадзеяння Еўразійскага эканамічнага саюза і Індыі, у тым ліку працу па пагадненні аб свабодным гандлі.

У цяперашні час ідзе актыўная падрыхтоўка да правядзення першага раунда перамоў па заключэнні прэферэнцыйнага гандлёвага пагаднення.

«Гандлёва-эканамічныя сувязі ЕАЭС і Індыі застаюцца ўстойлівымі. Устараненне пошлін ва ўзаемным гандлі будзе дадаткова спрыяць раскрыццю наяўнага патэнцыялу ўзаемадзеяння», – падкрэсліў Андрэй Сляпнёў.