Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў Касым-Жамарта Такаева з днём нараджэння

Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, Старшыню Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета Касым-Жамарта Такаева з днём нараджэння.

«Пад Вашым кіраўніцтвам у Рэспубліцы запушчаны комплексныя палітычныя і эканамічныя рэформы, накіраваныя на далейшае павышэнне дабрабыту народа і патэнцыялу краіны. Казахстан з'яўляецца прыкладам стабільнасці і прагрэсу ў рэгіёне, уносіць важкі ўклад у развіццё еўразійскіх і сусветных інтэграцыйных працэсаў», – падкрэсліў Бакытжан Сагінтаеў у віншавальным лісце.

Кіраўнік Калегіі ЕЭК ад імя Еўразійскай эканамічнай камісіі і ад сябе асабіста пажадаў Касым-Жамарту Такаеву моцнага здароўя, дабрабыту, рэалізацыі ўсіх планаў і ініцыятыў на карысць Рэспублікі Казахстан.