Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння
07.10.2025

Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў з днём нараджэння Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, члена Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета Уладзіміра Пуціна.

«Вы стаялі ля вытокаў стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза і працягваеце ўносіць вялікі асабісты ўклад у яго развіццё, – гаворыцца ў віншавальным лісце. – Перакананы, што Ваша дзейнасць на чале краіны будзе і ў далейшым садзейнічаць канструктыўнаму эканамічнаму супрацоўніцтву дзяржаў ЕАЭС».

Кіраўнік Калегіі ЕЭК ад імя Камісіі і ад сябе асабіста пажадаў Уладзіміру Пуціну моцнага здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў на карысць расійскага народа.