Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў Касым-Жамарта Такаева з Днём Незалежнасці Рэспублікі Казахстан
Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, члена Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета Касым-Жамарта Такаева з Днём Незалежнасці.

«Пад вашым кіраўніцтвам у Казахстане рэалізуюцца эфектыўныя рэформы, якія спрыяюць упэўненаму руху краіны наперад па шляху эканамічнага прагрэсу. Рэспубліка адыгрывае важную ролю ў вырашэнні актуальных пытанняў рэгіянальнага і агульнасусветнага парадку дня, з'яўляецца актыўным удзельнікам еўразійскага эканамічнага дыялогу», – гаворыцца ў віншавальным лісце.

Ад імя Еўразійскай эканамічнай камісіі і ад сябе асабіста Бакытжан Сагінтаеў пажадаў Касым-Жамарту Такаеву моцнага здароўя, рэалізацыі ўсіх яго ініцыятыў, а Казахстану – дабрабыту і працвітання.