Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў Мігеля Дыяс-Канеля Бермудэса з Днём вызвалення Кубы
01.01.2026
Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Куба, кіраўніка дзяржавы-назіральніка пры Еўразійскім эканамічным саюзе Мігеля Дыяс-Канеля Бермудэса з Днём вызвалення.
«У краінах ЕАЭС высока цэняць эканамічны дыялог з Кубай. Упэўнены, сумеснымі намаганнямі будзе забяспечана далейшае узаемавыгаднае супрацоўніцтва», – гаворыцца ў віншавальным пісьме.
Ад імя ЕЭК і ад сябе асабіста Бакытжан Сагінтаеў пажадаў Рэспубліцы Куба дабрабыту і прагрэсу.