Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў Шаўката Мірзіёева з днём нараджэння
24.07.2025
Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў з днём нараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан, кіраўніка дзяржавы-назіральніка пры Еўразійскім эканамічным саюзе Шаўката Мірзіёева.
«Пад Вашым кіраўніцтвам Узбекістан паслядоўна рэалізуе курс на павышэнне эканамічнага патэнцыялу, рост дабрабыту грамадзян, з'яўляецца актыўным удзельнікам еўразійскіх інтэграцыйных працэсаў», – гаворыцца ў віншавальным лісце.
Ад імя ЕЭК і ад сябе асабіста Бакытжан Сагінтаеў пажадаў Шаўкату Мірзіёеву моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў у яго адказнай дзейнасці на карысць Рэспублікі Узбекістан.