Навіны

19.03.2025

Бакытжан Сагінтаеў правёў перамовы з паслом Узбекістана ў Расіі Баціржонам Асадавым

19 сакавіка ў штаб-кватэры Еўразійскай эканамічнай камісіі адбылася рабочая сустрэча Старшыні Калегіі ЕЭК Бакытжана Сагінтаева з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Узбекістан у Расійскай Федэрацыі Баціржонам Асадавым.

У ходзе гутаркі адбыўся грунтоўны абмен меркаваннямі па пытаннях далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Узбекістана.

У прыватнасці, разгледжана рэалізацыя Плана сумесных мерапрыемстваў ЕЭК і Ўрада Узбекістана на 2024 – 2026 гады.

Старшыня Калегіі ЕЭК падкрэсліў, што ў цяперашні час Узбекістан займае першае месца сярод гандлёвых партнёраў ЕАЭС з краін СНД.

«Знешнегандлёвы абарот Узбекістана з дзяржавамі еўразійскай «пяцёркі» ў 2024 годзе вырас у параўнанні з 2023 годам на 7,3%, склаўшы 17,5 млрд долараў ЗША. На краіны ЕАЭС прыпадае больш за чвэрць усяго знешнегандлёвага абароту Узбекістана», – адзначыў Бакытжан Сагінтаеў.

Бакі адзначылі дзейнасць сумеснай рабочай групы, створанай у рамках Мемарандума аб узаемадзеянні паміж ЕЭК і Ўрадам Узбекістана.

Па выніках сустрэчы Бакытжан Сагінтаеў запрасіў дэлегацыю Узбекістана прыняць удзел у галоўным дзелавым мерапрыемстве ЕАЭС – Еўразійскім эканамічным форуме, які пройдзе ў чэрвені 2025 года ў Мінску.