Бакытжан Сагінтаеў выказаў спачуванні ў сувязі з крушэннем пасажырскага самалёта ў Амурскай вобласці

Старшыня Калегіі ЕЭК Бакытжан Сагінтаеў ад імя Еўразійскай эканамічнай камісіі і ад сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну і ўсяму расійскаму народу ў сувязі з гібеллю людзей у выніку авіякатастрофы ў Амурскай вобласці.

«З пачуццём глыбокага смутку ўспрыняў вестку пра трагічнае здарэнне, якое пацягнула за сабой шматлікія чалавечыя ахвяры, – гаворыцца ў тэлеграме. – Падзяляючы боль страты, выказваю шчырыя спачуванні сем'ям загінулых».