Навіны

26.02.2025

У краінах ЕАЭС захоўваецца станоўчая дынаміка дзелавой актыўнасці

Згодна з абноўленым разлікам супадальных і апераджальных індыкатараў ва ўсіх краінах Еўразійскага эканамічнага саюза захоўваецца станоўчая дынаміка эканамічнай актыўнасці.

Эканомікі Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі знаходзяцца ў фазе ўздыму дзелавой актыўнасці, Рэспублікі Арменія і Рэспублікі Беларусь – у фазе запаволення.

У сакавіку, паводле ацэнкі Камісіі, у Беларусі, Казахстане і Кыргызстане захаваюцца бягучыя тэндэнцыі. Эканоміка Расіі пройдзе пік дзелавой актыўнасці, пасля чаго пяройдзе да паступовага запаволення, для Арменіі чакаецца далейшае запаволенне.

Апераджальныя індыкатары з'яўляюцца інструментам прагназіравання, які прымяняецца Камісіяй для фарміравання ўяўлення аб напрамку дынамікі змянення дзелавой актыўнасці ў краінах еўразійскай «пяцёркі» ў кароткатэрміновай перспектыве. Яны акумуліруюць у сабе найбольш важную інфармацыю аб кароткатэрміновых працэсах, якія сведчаць аб паводзінах эканамічных агентаў, і асноўных трэндах у эканоміцы.