Навіны

12.04.2024

ЕАЭС пашырае пералік тавараў лёгкай прамысловасці, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі разгледзеў прапанову Расійскай Федэрацыі аб пашырэнні пераліку тавараў лёгкай прамысловасці, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі, і прыняў рашэнне аб унясенні змяненняў у дзеючыя нарматыўна-прававыя акты Еўразійскага эканамічнага саюза.

Папраўкі датычацца выключна відаў прадукцыі, якая падлягае маркіроўцы, зацверджаных Рашэннем Савета Камісіі «Аб увядзенні маркіроўкі асобных тавараў лёгкай прамысловасці сродкамі ідэнтыфікацыі» ад 18 лістапада 2019 года № 127.

Маркіроўка будзе распаўсюджана на касцюмы, кашулі, трыкатажныя вырабы, вырабы са штучнага футра і некаторыя іншыя віды адзення. У дачыненні да названых тавараў дзяржавы-члены Саюза маюць права ўстанавіць забарону на абарачэнне немаркіраванай прадукцыі з 1 красавіка 2024 года.

«Паэтапнае ўключэнне новых тавараў у лік тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы, – гэта лагічны крок у мэтах развіцця агульнай сістэмы, які дазваляе спажыўцу пераканацца ў іх сапраўднасці і павышае канкурэнтаздольнасць сумленных удзельнікаў рынку за кошт скарачэння долі незаконнага абарачэння», – падкрэсліў міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.

Варта адзначыць, што маркіроўка новых груп тавараў будзе ажыццяўляцца, як і раней, па уніфікаваных правілах. Пры гэтым улічваюцца палажэнні базавай тэхналагічнай арганізацыйнай мадэлі сістэмы маркіроўкі тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў ЕАЭС, зацверджанай Рашэннем Савета Камісіі ад 5 сакавіка 2019 года № 19. Такім чынам, не прыйдзецца ажыццяўляць перамаркіроўку тавараў пры іх абарачэнні на тэрыторыі Саюза.