Навіны

17.09.2021 (Обновлено: 30.12.2021 12:12)

ЕЭК і ШАС сумесна прапрацуюць шляхі ўдасканалення бясшвовай транспартнай звязанасці ў Еўразіі

Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч 17 верасня ў Душанбэ ў рамках саміту кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва правёў перамовы з Генеральным сакратаром ШАС Уладзімірам Норавым.

ЕАЭС і ШАС утвараюць ядро Еўразійскага кантынента. Казахстан, Кыргызстан і Расія адначасова з'яўляюцца членамі і ЕАЭС, і ШАС. Беларусь мае статус дзяржавы-назіральніка пры ШАС, а Арменія – партнёра па дыялогу. З КНР у ЕАЭС падпісана гандлёва-эканамічнае пагадненне.

«Гэта забяспечвае ўзаемазвязанасць нашых аб'яднанняў», – заявіў Старшыня Калегіі Камісіі.

Міхаіл Мясніковіч і Уладзімір Нораў адзначылі неабходнасць сумеснай практычнай працы ў транспартна-лагістычнай сферы, а таксама ў галіне тэхнічнага рэгулявання.

Па словах Міхаіла Мясніковіча, у рамках узаемадзеяння ЕАЭС і ШАС мэтазгодна надаць увагу перспектыўным шматбаковым праектам.

«У нас ёсць шэраг канкрэтных ініцыятыў у рамках супрацоўніцтва з КНР. Напрыклад, развіццё лічбавых транспартных калідораў, фінансаванне сумесных праектаў па лініі банкаў развіцця, «Еўразійскі аэраэкспрэс». Мяркую, трэба развіваць гэту практыку, падключаць іншыя краіны-партнёры, у прыватнасці, Індыю», – адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Супрацоўніцтва ў фармаце ЕАЭС – ШАС знайшло адлюстраванне ў адным з ключавых дакументаў ЕАЭС – Стратэгічных напрамках развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. 


Даведка:

Тавараабарот ЕАЭС і краін ШАС, якія не ўваходзяць у ЕАЭС, паслядоўна павялічваўся з 93,8 млрд дол. ЗША ў 2016 годзе да 158,8 млрд дол. ЗША ў 2019 годзе. У 2020 годзе па аб'ектыўных прычынах ён знізіўся на 8,3 млрд дол. ЗША, але ўжо ў студзені - чэрвені 2021 года склаў 86,6 млрд дол. ЗША, павялічыўшыся на 23% у параўнанні са студзенем - чэрвенем 2020 года.