Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі ўхваліла праект Мемарандума аб узаемаразуменні з ведамствам па канкурэнцыі Ўсходнеафрыканскай супольнасці.
Мемарандум прадугледжвае абмен вопытам па правядзенні расследаванняў і даследаванні рынкаў. У рамках дакумента плануецца, у прыватнасці, абменьвацца прававымі актамі і іншымі матэрыяламі.
Як адзначыў міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК Максім Ермаловіч, партнёры з Усходнеафрыканскай супольнасці актыўна падтрымліваюць ініцыятыву Камісіі па развіцці дыялогу рэгіянальных арганізацый па пытаннях канкурэнцыі.
«Мемарандум дазволіць аб'яднаць намаганні нашых арганізацый, пашырыць дыялог і абмен практыкамі, што ўмацуе канкурэнтную палітыку на рэгіянальным узроўні», – падкрэсліў Максім Ермаловіч.