Навіны

06.09.2022 (Обновлено: 14.09.2022 11:34)

ЕЭК абмяркоўвае эфектыўныя падыходы да сумеснага вырашэння задач сыравіннага забеспячэння металургічнай галіны ў ЕАЭС

Пра гэта паведамілі прадстаўнікі прамысловага блока Еўразійскай эканамічнай камісіі ў рамках штогадовай металаломной канферэнцыі PRO Lom, якая 6 верасня прайшла ў Нур-Султане.

Удзельнікі форуму абмеркавалі шэраг ключавых пытанняў галіны, якія тычацца змяненняў у бліжэйшай перспектыве, магчымасцяў для ломанарыхтоўшчыкаў для росту ў бягучай эканамічнай сітуацыі, прымянення інавацыйнай тэхнікі і тэхналогій па перапрацоўцы чорнага і каляровага металалому, развіцця лагістыкі.

«У бягучых умовах вельмі важна выкарыстоўваць інтэграцыйны патэнцыял ЕАЭС для кансалідацыі, у тым ліку на пляцоўцы Камісіі, намаганняў краін Саюза па забеспячэнні бесперашкоднага перамяшчэння металалому на ўнутраным рынку ЕАЭС, фарміравання новых лагістычных ланцужкоў, прыняцця дадатковых мер па развіцці ломанарыхтоўчай галіны, развіцця лагістыкі ў сферы перавозак лому», – адзначана ў прывітальным слове міністра па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Артака Камаляна да ўдзельнікаў мерапрыемства, агучаным намеснікам дырэктара Дэпартамента прамысловай палітыкі ЕЭК Георгіем Арзуманянам.
Паводле даных ЕЭК, патэнцыял нарыхтоўкі чорных металаў у ЕАЭС складае ад 40 да 80 млн тон у год. Пры гэтым сукупны аб'ём электрасталеплавільных магутнасцяў, у якіх металалом выкарыстоўваецца для выпуску сталі, складае ад 40 да 50 млн тон.

Разам з тым у сувязі са складанай эканамічнай сітуацыяй, звязанай з міжнароднымі санкцыйнымі мерамі, перад металургічнай галіной стаяць выклікі па пошуку аператыўных рашэнняў для вырашэння шэрагу праблем. Гаворка ідзе пра зніжэнне спажывання металапрадукцыі на ўнутраным і знешніх рынках у сувязі з парушэннем традыцыйных лагістычных ланцужкоў на сусветным рынку, што ў перспектыве можа прывесці да зніжэння аб'ёмаў нарыхтоўкі лому на тэрыторыі ЕАЭС.

На думку экспертаў, сітуацыя, якая склалася, адначасова можа стымуляваць развіццё кааперацыі, спрыяць пераарыентацыі вытворцаў галіны на ўнутраны рынак, у тым ліку для забеспячэння будаўніцтва і буйных інфраструктурных праектаў.

Для стварэння ўмоў падтрымкі металургічнай галіны Камісія распрацавала план мерапрыемстваў па сыравінным забеспячэнні металургічных прадпрыемстваў дзяржаў ЕАЭС на 2021 - 2024 гады, прыняты кіраўнікамі ўрадаў краін ЕАЭС у 2021 годзе.

Планам прадугледжваецца распрацоўка і прыняцце на нацыянальным узроўні мер, накіраваных на стымуляванне збору і нарыхтоўкі лому, аптымізацыі лагістыкі, укараненне інавацыйных тэхналогій перапрацоўкі адходаў і лому металаў, а таксама жалеза ў мэтах сыравіннага забеспячэння прадпрыемстваў металургічнай галіны.

У цяперашні час бакамі ўжо зроблены першыя крокі для развіцця ломанарыхтоўчай галіны, урэгулявання сітуацыі з сыравінным забеспячэннем металургічных прадпрыемстваў Саюза.

Сумесныя намаганні краін ЕАЭС па рэалізацыі мерапрыемстваў плана на нацыянальным і наднацыянальным узроўні створаць умовы для падтрымкі і развіцця ломанарыхтоўчай галіны і стабільнага сыравіннага забеспячэння металургічных прадпрыемстваў ЕАЭС на ўнутраным рынку Саюза на доўгатэрміновай аснове, дазволяць падтрымаць у гэтай складанай эканамічнай сітуацыі канкурэнтаздольнасць ломанарыхтоўшчыкаў і спажыўцоў.

Вынікі канферэнцыі па абмеркаванні пытанняў развіцця галіны нададуць новы імпульс для сумеснага вырашэння агульных задач развіцця галіны і далейшага развіцця кааперацыйнага супрацоўніцтва ў металургічнай галіне.


Даведка:

Асацыяцыя перапрацоўшчыкаў лому «Аб'яднанне сібірскіх і далёкаўсходніх ломанарыхтоўшчыкаў» (АПЛ «Про Лом») з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая аб'ядноўвае больш за 100 удзельнікаў галіны па абыходжанні з ломам і адходамі чорных і каляровых металаў у Сібірскім і Далёкаўсходнім федэральных акругах Расійскай Федэрацыі.

Галіновая металаломная канферэнцыя «PRO Lom» – традыцыйная прафесійная пляцоўка для абмеркавання актуальных пытанняў галіны, у тым ліку ў рамках Саюза. Асноўная мэта мерапрыемства ў гэтым годзе – аб'яднанне галіновых кампаній Казахстана і Расіі ў частцы развіцця, паляпшэння механізмаў узаемадзеяння і пошуку рашэнняў, здольных зрабіць узровень узаемаадносін больш празрыстым і ўстойлівым. Удзельнікамі канферэнцыі сталі больш за 650 чалавек з розных рэгіёнаў Расіі і Казахстана, у іх ліку – прадстаўнікі ўпаўнаважаных органаў, вядучыя ломанарыхтоўчыя прадпрыемствы дзвюх краін, а таксама сусветныя лідэры ў вытворчасці абсталявання і тэхнікі для перапрацоўкі лому.