ЕЭК ухваліла рэкамендацыю аб стварэнні і развіцці ў ЕАЭС зараднай і сэрвіснай інфраструктуры для аўтамабільнага электратранспарту

28 жніўня Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняла рэкамендацыю аб стварэнні і развіцці зараднай і сэрвіснай (тэхнічнай) інфраструктуры для аўтамабільнага электратранспарту ў дзяржавах Еўразійскага эканамічнага саюза.

«Прыняцце гэтай рэкамендацыі вызначае далейшыя падыходы ў рабоце па сумесным развіцці зараднай інфраструктуры для электратранспарту ў нашых краінах», – падкрэсліў міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Артак Камалян.

Па словах Артака Камаляна, прыняты дакумент прапануе дзяржавам Саюза акцэнтаваць увагу на выбудоўванні кааперацыйнага супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў, уключаных у адпаведны пералік. Гаворка ідзе аб стымуляванні стварэння зараднай і сэрвіснай (тэхнічнай) інфраструктуры, у тым ліку на міжнародных транспартных калідорах і маршрутах у мэтах свабоднага перамяшчэння транспартных сродкаў па тэрыторыях дзяржаў-членаў, арганізацыі вытворчасці абсталявання для зараднай інфраструктуры. 

Краінам ЕАЭС рэкамендавана распрацаваць сумесна з Камісіяй інтэрактыўную карту развіцця (з указаннем месцаў знаходжання аб'ектаў) зараднай і сэрвіснай (тэхнічнай) інфраструктуры для аўтамабільнага электратранспарту на тэрыторыях дзяржаў-членаў з далейшым яе размяшчэннем на інфармацыйным партале Саюза.

Для абмену вопытам паміж дзяржавамі-членамі і разгляду магчымасці стварэння сумесных праектаў у гэтай сферы рэкамендацыя ўключае спасылку на каталог праектаў па развіцці зараднай інфраструктуры для аўтамабільнага электратранспарту, якія ўжо рэалізуюцца або плануюцца да рэалізацыі ў краінах ЕАЭС.

«Аб'яднанне намаганняў і цесная кааперацыя дзяржаў-членаў у гэтым напрамку ў канчатковым выніку будуць спрыяць папулярызацыі электратранспарту, стымуляванню інавацыйнай дзейнасці, дасягненню мэт кліматычнага парадку», – падкрэсліў Артак Камалян. 


Даведка

Гэтае пытанне падрыхтавана ў мэтах рэалізацыі даручэння Савета ЕЭК ад 15 ліпеня 2022 года № 8 аб разглядзе вопыту дзяржаў-членаў па развіцці зараднай інфраструктуры для электратранспарту і магчымасці стварэння сумеснага кааперацыйнага праекта (пры неабходнасці).

Улічваючы зацікаўленасць у развіцці гэтага напрамку ва ўсіх дзяржавы-членах, Камісіяй сумесна з бакамі быў праведзены аналіз вопыту дзяржаў-членаў па стварэнні і развіцці зараднай інфраструктуры, уключаючы фарміраванне сеткі электразарадных станцый, стварэнне зараднай інфраструктуры ў рамках шматфункцыянальных зон дарожнага сэрвісу, усталяванне зарадных станцый для электробусаў і інш., а таксама бягучага стану развіцця зараднай інфраструктуры ў дзяржавах-членах.

Па выніках праведзенага аналізу быў падрыхтаваны даклад «Вопыт дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза па развіцці зараднай інфраструктуры для электратранспартных сродкаў», высновы якога ў далейшым паслужылі асновай для распрацоўкі названай рэкамендацыі Калегіі ЕЭК.