Навіны

14.09.2021 (Обновлено: 29.12.2021 09:19)

ЕЭК вызначыла мерапрыемствы для дасягнення эканамічнага росту ў ЕАЭС у 4,5 - 5,5% у год

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі на пасяджэнні 14 верасня зацвердзіў пералік мерапрыемстваў па рэалізацыі асноўных арыенціраў макраэканамічнай палітыкі дзяржаў ЕАЭС на 2021 - 2022 гады.

Нагадаем, асноўныя арыенціры былі ўхвалены Вышэйшым Еўразійскім эканамічным саветам 21 мая бягучага года. У дакуменце зафіксаваны арыенцір росту для краін Саюза ў 4,5 - 5,5% у год.

Мерапрыемствы пераліку па рэалізацыі асноўных арыенціраў згрупаваны ў чатыры напрамкі.

1. Забеспячэнне макраэканамічнай стабільнасці і фарміраванне спрыяльных умоў для аднаўлення прадпрымальніцкай актыўнасці і нарошчвання аб'ёмаў інвестыцый.

Напрамак уключае ў сябе меры па падтрыманні стабільнасці цэн шляхам рэалізацыі эфектыўнай грашова-крэдытнай палітыкі, развіцці механізмаў фінансавага рынку для прыцягнення доўгатэрміновых інвестыцыйных рэсурсаў, забеспячэнні абароны канкурэнцыі на трансгранічных рынках, стымуляванні пераходу да разлікаў у нацыянальных валютах і іншыя меры.

2. Стварэнне спрыяльных умоў для развіцця вытворчай кааперацыі ў апрацоўчай прамысловасці.

У прыватнасці, мяркуецца развіваць механізмы крэдытавання кааперацыі і вытворчасці сумесна вырабленай прадукцыі, распрацоўваць і рэалізоўваць еўразійскія міждзяржаўныя праграмы, сфарміраваць пералік сумесных маштабных высокатэхналагічных праектаў, здольных стаць сімваламі еўразійскай інтэграцыі.

3. Развіццё навукова-тэхналагічнага і вытворчага патэнцыялу Саюза.

Напрамак прадугледжвае выпрацоўку парадку ўзаемнага інфармавання дзяржаў аб планах у галіне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, вызначэнне крытэрыяў сумесных даследаванняў, узаемадзеянне дзяржаў-членаў у галіне энергазберажэння, энергаэфектыўнасці, выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі і аховы навакольнага асяроддзя.

4. Пашырэнне магчымасцяў унутранага рынку Саюза і ўзаемавыгадных адносін з трэцімі краінамі.

У гэтым напрамку мяркуецца зрабіць акцэнт на пашырэнні інструментаў фінансавання, якія выкарыстоўваюцца дзеючымі інстытутамі развіцця, на распрацоўцы прапаноў па фарміраванні агульнага біржавога рынку тавараў у рамках Саюза, на ліквідацыі існых і недапушчэнні ўзнікнення новых перашкод на ўнутраным рынку Саюза. Асаблівая ўвага нададзена пазіцыянаванню Саюза як аднаго з цэнтраў фарміравання інтэграцыйнага контуру Вялікага Еўразійскага партнёрства, а таксама развіццю ўзаемавыгадных адносін з трэцімі краінамі, міжнароднымі арганізацыямі і інтэграцыйнымі аб'яднаннямі.

Пералік уключае ў сабе мерапрыемствы для ажыццяўлення краінамі і для рэалізацыі Камісіяй, а таксама чаканы эканамічны эфект ад іх выканання.