Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі на пасяджэнні 19 жніўня прыняла рэкамендацыі аб падыходах да ўніфікацыі метадаў і схем вытворчасці насення (пасадачнага матэрыялу) сельскагаспадарчых раслін пры іх абарачэнні ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і мерах па ўстойлівым развіцці цукровай галіны.
Прынятыя падыходы рэкамендуюць дзяржавам Саюза прымяняць навукова абгрунтаваныя метады і схемы вытворчасці насення (пасадачнага матэрыялу) збожжавых, зернебабовых, тэхнічных, алейных, пладова-ягадных культур і бульбы, таксама навукова абгрунтаваныя мерапрыемствы і прыёмы па захаванні сартоў сельгасрасценняў, на аснове якіх забяспечваецца вырошчванне насення з высокімі сартавымі і ўраджайнымі якасцямі. У дакуменце прадугледжана Інфармацыя, якая адлюстроўваецца ў схеме вытворчасці насення, у тым ліку аб культуры, сорце, неабходных мерапрыемствах па вытворчасці, падрыхтоўцы насення да сяўбы, правядзенні сяўбы і ўборкі, падпрацоўцы, захоўванні і асноўных агратэхнічных і іншых мерапрыемствах.«Дакумент па насенняводстве прыняты для рэалізацыі зацверджанага кіраўнікамі краін Еўразійскага эканамічнага саюза пераліку мер уніфікацыі ў мэтах паслядоўнага збліжэння нацыянальных заканадаўстваў у сферы насенняводства і забеспячэння сельгасвытворчасці высакаякасным насеннем найлепшых сартоў», – адзначыла міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Гоар Барсегян.
Выкарыстанне рэкамендацыі ЕЭК дазволіць забяспечыць вытворчасць і рэалізацыю патрэбных для правядзення сортасмены і сортаабнаўлення аб'ёмаў высакаякаснага насення сартоў, якія адрозніваюцца найлепшымі сартавымі, гаспадарча каштоўнымі і біялагічнымі ўласцівасцямі.
Важна і тое, што будзе забяспечана эквівалентнасць працэдур пры вытворчасці насення (пасадачнага матэрыялу) прадпрыемствамі краін ЕАЭС, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы насенняводства сельскагаспадарчых раслін, а ў нацыянальных заканадаўствах будуць ліквідаваны адрозненні, якія ўплываюць на ўзаемны гандаль.
Што датычыцца рэкамендаванага Камісіяй комплексу мер па ўстойлівым развіцці цукровай галіны, то яго рэалізацыя таксама дапаможа вырашэнню шэрагу практычных пытанняў. Перш за ўсё дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць работы галіны, знізіць імпартную залежнасць ад цукру, сродкаў вытворчасці, будзе спрыяць нарошчванню экспартнага патэнцыялу.