ЕЭК праводзіць апытанне сярод бізнесу ЕАЭС аб практыцы афармлення дазволу на вываз тавараў
З 1 верасня па 31 кастрычніка Дэпартамент мытнага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі праводзіць апытанне ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці. Яго мэта – выявіць праблемныя сітуацыі, з якімі сутыкаецца бізнес (перш за ўсё экспарцёры) пры пацвярджэнні фактычнага вывазу тавараў з мытнай тэрыторыі ЕАЭС, а таксама прааналізаваць выпадкі, звязаныя з неабходнасцю анулявання дазволу на вываз тавараў.

Для ўдзелу ў апытанні трэба прадставіць інфармацыю ў адпаведнасці з формай, распрацаванай Дэпартаментам.

Азнаёміцца з больш падрабязнай інфармацыяй аб правядзенні апытання, а таксама прыняць удзел у ім можна па спасылцы..

Рашэннем Калегіі ЕЭК ад 07.02.2018 № 25 зацверджаны Парадак пацвярджэння мытнымі органамі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза фактычнага вывазу тавараў з мытнай тэрыторыі Саюза, які прымяняецца ў ЕАЭС з 01.07.2020.