Навіны

17.03.2025

ЕЭК разгледзела пытанні ўзгодненай аграпрамысловай палітыкі ў ЕАЭС

17 сакавіка ў штаб-кватэры Еўразійскай эканамічнай камісіі ў Маскве пад старшынствам міністра па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Гоар Барсегян адбылося пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па аграпрамысловым комплексе.

Удзельнікі пасяджэння ўхвалілі праект Пагаднення аб парадку прызнання ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза прадукцыі арганічнай. Дакумент накіраваны на забеспячэнне ўмоў для свабоднага перамяшчэння ў Саюзе такой прадукцыі. Дапрацаваны па выніках унутрыдзяржаўнага ўзгаднення ў дзяржавах-членах праект дакумента будзе прадстаўлены на разгляд органаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

На пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта таксама ўхвалены праект Рэкамендацыі Калегіі ЕЭК «Аб мерах дзяржаўнай падтрымкі развіцця перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі ў дзяржавах-членах Саюза». Дакумент змяшчае ў сабе прапановы па мерах стымулюючага і рэгулятарнага характару, накіраваных на развіццё перапрацоўкі сельгаспрадукцыі ў рэчышчы нацыянальнай дзяржаўнай аграрнай палітыкі.

У рамках правядзення работы па адчувальных сельскагаспадарчых таварах ухвалены праекты рэкамендацый Калегіі ЕЭК аб мерах па ўстойлівым развіцці ў краінах ЕАЭС рынку малака і малочнай прадукцыі, вытворчасці мяса буйной рагатай жывёлы, а таксама рынку свініны.

«Рэалізацыя рэкамендацый дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць функцыянавання жывёлагадоўчых галін, уключаючы зніжэнне імпартнай залежнасці ад генетычнага матэрыялу, сыравіны, сродкаў вытворчасці, будзе спрыяць нарошчванню экспартнага патэнцыялу вырабленай прадукцыі і забяспечыць яе канкурэнтаздольнасць», – адзначыла Гоар Барсегян.