Навіны

29.04.2022 (Обновлено: 03.06.2022 16:06)

ЕЭК распрацавала часовыя меры па аптымізацыі працэдур ацэнкі адпаведнасці прадукцыі патрабаванням тэхрэгламентаў ЕАЭС

Пытанні рэалізацыі аператыўных мер па павышэнні ўстойлівасці эканомік дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы тэхнічнага рэгулявання, Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года ў гэтай сферы, а таксама дарожнай карты па ліквідацыі выключэнняў і абмежаванняў на ўнутраным рынку Саюза на 2021-2022 гады ў сферы тэхнічнага рэгулявання, разгледзелі на двухдзённай нарадзе з кіраўнікамі ўпаўнаважаных органаў краін ЕАЭС у сферы тэхрэгулявання, стандартызацыі, і акрэдытацыі ў штаб-кватэры ЕЭК. Нарада высокага ўзроўню адбылася пад старшынствам Міністра па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Віктара Назаранкі.

Пералік мер па павышэнні ўстойлівасці эканомік краін ЕАЭС уключае ў сябе мерапрыемствы па аптымізацыі ў сферы тэхнічнага рэгулявання. Яны датычацца змянення тэрмінаў уступлення ў сілу новых абавязковых патрабаванняў да прадукцыі, якія ўводзяцца ў рамках Саюза, прадаўжэння пераходных палажэнняў, актуалізацыі ўжо дзеючых патрабаванняў да прадукцыі і працэдур ацэнкі адпаведнасці.

На сённяшні дзень па прапановах бакоў ужо прыняты рашэнні аб пераносе тэрміну ўступлення ў сілу тэхрэгламенту «Аб патрабаваннях да энергетычнай эфектыўнасці энергаспажывальных прылад» на 1 верасня 2025 года (тэрмін уступлення перанесены на тры гады), а таксама аб унясенні змяненняў у тэхрэгламент «Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў» у частцы ўстанаўлення патрабаванняў да транспартных сродкаў, якія выпускаюцца ў абарачэнне, у адпаведнасці з нормамі нацыянальнага заканадаўства.

Для аптымізацыі асобных працэдур ацэнкі адпаведнасці прадукцыі патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Саюза Камісія распрацавала часовыя меры па аптымізацыі працэдур ацэнкі адпаведнасці прадукцыі патрабаванням тэхрэгламентаў Саюза.

Яны спрашчаюць працэдуры сертыфікацыі і дэкларавання адпаведнасці прадукцыі як серыйнай вытворчасці, так і партыі. Дакумент улічвае правапрымяняльную практыку часовых мер, якія прымяняецца ва ўмовах COVID-19, і адпавядае праву Саюза.

«У некаторых краінах Саюза прымаюцца рашэнні ў сферы тэхнічнага рэгулявання, якія ў асобных выпадках не адпавядаюць праву ЕАЭС. Каб гэтага не адбывалася, Камісія аператыўна распрацавала часовыя меры па аптымізацыі асобных працэдур ацэнкі адпаведнасці прадукцыі патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Саюза», – адзначыў Міністр па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Віктар Назаранка.

Удзельнікі нарады прыйшлі да адзінага меркавання аб неабходнасці правядзення маніторынгу ў краінах Саюза дзейнасці па выдачы дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці на прадукцыю з прымяненнем часовых мер, а таксама ўзмацнення дзяржаўнага кантролю (нагляду) за адпаведнасцю такой прадукцыі. Скарэкціраваны праект часовых мер будзе аператыўна вынесены на разгляд калегіі і Савета Камісіі.

Удзельнікі абмеркавалі рэалізацыю Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года ў сферы тэхнічнага рэгулявання.

«План па рэалізацыі Стратэгічных напрамкаў уключае ў сябе 39 мерапрыемстваў, якія раскрываюць і канкрэтызуюць 22 механізмы развіцця сферы тэхнічнага рэгулявання. – адзначыў Міністр ЕЭК Віктар Назаранка. – У 2022 годзе павінны быць рэалізаваны 16 мерапрыемстваў з гэтага плана, у тым ліку ўнясенне змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС, зацвярджэнне канцэптуальна новых актаў органаў Саюза і ўнясенне змяненняў у дзеючыя».

Пры абмеркаванні новых падыходаў да ацэнкі адпаведнасці прадукцыі кіраўнікі ўпаўнаважаных органаў краін Саюза выказалі меркаванне аб неабходнасці стварэння адзінага рэестра ўпаўнаважаных вытворцамі асоб. Для ўключэння ў яго будуць распрацаваны і ўзгоднены дакладныя крытэрыі. Рэестр стане адным з важных механізмаў у комплексе мер па абароне агульнага рынку Саюза ад небяспечнай прадукцыі. Па словах старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Валянціна Татарыцкага, вядзенне такога рэестра забяспечыць максімальна дакладную ідэнтыфікацыю як упаўнаважаных вытворцамі асоб, так і вытворцаў, уключаючы замежных.

Асаблівая ўвага ўдзельнікаў была нададзена пытанню стварэння ў дзяржавах Саюза сістэм рэферэнтных лабараторый. Упаўнаважаныя органы падчас абмеркавання выказалі адзіную пазіцыю аб неабходнасці прыняцця рэкамендацыі, якая ўстанаўлівае агульныя падыходы да іх стварэння, і разгляду дакумента на пасяджэнні Калегіі Камісіі. Рэкамендацыя з'яўляецца метадалагічным дакументам, якія забяспечваюць прававую аснову для стварэння сістэм рэферэнтных лабараторый ў дзяржавах-членах.

Прапанавана стварыць у краінах базавыя арганізацыі па тэхнічным рэгуляванні як цэнтраў, якія могуць суправаджаць рэалізацыю тэхрэгламентаў і ажыццяўляць ацэнку іх навукова-тэхнічнага ўзроўню. Разгледзелі магчымасць фарміравання рэестра такіх арганізацый.

Аднагалосна падтрымана прапанова прыняць рэкамендацыі Калегіі ЕЭК па каардынацыі работ у галіне стандартызацыі ў рамках Саюза. Дакумент сістэматызуе ўзаемадзеянне нацыянальных органаў па стандартызацыі, у тым ліку па планаванні і распрацоўцы міждзяржаўных стандартаў і павышэнні эфектыўнасці такой працы. Дамовіліся адлюстраваць у праекце дакумента пытанні каардынацыі дзеянняў па распрацоўцы стандартызаваных метадаў выпрабаванняў прадукцыі.

У сувязі з важнасцю мерапрыемстваў па суправаджэнні рэалізацыі тэхнічных рэгламентаў Саюза, прапанавана разгледзець магчымасць фінансавання на парытэтных пачатках з краінамі работ па ацэнцы навукова-тэхнічнага ўзроўню тэхрэгламентаў і звязаных з імі стандартаў. Па словах кіраўніка Расстандарта Антона Шалаева, стварэнне ў ЕАЭС адзінага інструмента фінансавання распрацоўкі стандартаў спрыяла б своечасоваму забеспячэнню стандартамі для выканання адзіных патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў.

Даведка:

Распараджэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 17 сакавіка 2022 г. № 12 зацверджаны Пералік мер па павышэнні ўстойлівасці эканомік дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, уключаючы забеспячэнне макраэканамічнай стабільнасці.