ЕЭК развівае кааперацыю ў вытворчасці высокатэхналагічнага абсталявання для тэлемедыцыны
Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі на пасяджэнні 9 чэрвеня прыняла рэкамендацыю аб развіцці кааперацыйнага супрацоўніцтва краін Еўразійскага эканамічнага саюза ў галіне вытворчасці высокатэхналагічнага абсталявання для сферы тэлемедыцынскіх паслуг.

Падчас прадстаўлення дакумента міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Гоар Барсегян распавяла пра дзеянні Камісіі па ўзмацненні пазіцый прамыслоўцаў дзяржаў Саюза, занятых у вытворчасці высокатэхналагічнага абсталявання.

«Перад намі стаіць прыярытэтная задача развіцця кааперацыйнага супрацоўніцтва ў высокатэхналагічных галінах вытворчасці, – падкрэсліла міністр ЕЭК. – Надаем асаблівую ўвагу працы па паглыбленні міжгаліновых кааперацыйных сувязяў у выкарыстанні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, мікра- і радыёэлектроніцы, робататэхніцы з мэтай вытворчасці высокатэхналагічнай прадукцыі».

Рэалізацыя палажэнняў рэкамендацыі, распрацаваных блокам прамысловасці і АПК Камісіі, дапаможа развіццю дыялогу ў шэрагу прамгалін, які накіраваны на выпуск запатрабаванага высокатэхналагічнага абсталявання для сферы тэлемедыцынскіх паслуг краін ЕАЭС.

У дакуменце таксама падкрэсліваецца неабходнасць міжгаліновага супрацоўніцтва і выкарыстання наяўных інфармацыйных рэсурсаў, якія сумесна фарміруюцца Камісіяй і ўпаўнаважанымі органамі дзяржаў-членаў.