У мэтах выканання рашэння Еўразійскага міжурадавага савета Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі зацвердзіла параметры антыдэмпінгавай меры ў дачыненні да графіціраваных электродаў з Кітайскай Народнай Рэспублікі. Стаўкі адпаведнай антыдэмпінгавай пошліны, якая ўводзіцца тэрмінам на пяць гадоў, вызначаны ў памеры ад 19,92 да 22,51% у залежнасці ад вытворцы.
Пры гэтым ухвалены прынятыя кампаніяй Liaoning Dantan New Materials Co., Ltd. цэнавыя абавязацельствы, пры ўмове выканання якіх антыдэмпінгавая пошліна на адпаведныя тавары выплачвацца не будзе.
Увоз гэтых тавараў без выплаты антыдэмпінгавых пошлін у межах устаноўленых для дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза штогадовых аб'ёмаў (па-за рамкамі цэнавых абавязацельстваў) будзе ажыццяўляцца пры наяўнасці пацвярджэння іх мэтавага прызначэння.Адначасова ўстаноўлены штогадовыя аб'ёмы ўвозу, у рамках якіх антыдэмпінгавыя пошліны спаганяцца не будуць. «Адзначаныя аб'ёмы складуць для Рэспублікі Арменія – 700 тон, для Рэспублікі Беларусь – 1000 тон, для Рэспублікі Казахстан – 1000 тон», – удакладніў міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.