На пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта па статыстыцы зацверджаны ўзгоднены з дзяржавамі-членамі план дзеянняў на 2025 год па рэалізацыі Праграмы развіцця інтэграцыі ў сферы статыстыкі Еўразійскага эканамічнага саюза на 2021-2025 гады, а таксама ўхвалены праект Праграмы статыстычных работ ЕЭК на 2025 год.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі праект Праграмы развіцця еўразійскай інтэграцыі ў сферы статыстыкі Еўразійскага эканамічнага саюза на 2026-2030 гады.
Разгледжаны вынікі супастаўлення «люстраных» даных статыстыкі ўзаемнага гандлю таварамі паміж дзяржавамі-членамі ЕАЭС за 2023 год і сфарміраваны графік правядзення двухбаковых сустрэч экспертаў па супастаўленні даных у 2025 годзе.
Абмеркаваны праект зборнай класіфікацыйнай групоўкі «Прамежкавыя, інвестыцыйныя і спажывецкія тавары» на аснове кодаў ТН ЗЭД ЕАЭС, распрацаваны ў адпаведнасці з пятай версіяй Класіфікацыі па шырокіх эканамічных катэгорыях, асноўнай мэтай якой з'яўляецца вызначэнне катэгорый прадуктаў для аналізу статыстыкі гандлю.
Прадстаўнік Статыстычнага камітэта Рэспублікі Арменія выступіў з дакладам аб нацыянальным вопыце прадастаўлення афіцыйнай статыстычнай інфармацыі ў ЕЭК.
Наступнае пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па статыстыцы запланавана на май 2025 года.