Экспарт тавараў з Саюза ў краіны па-за межамі ЕАЭС у студзені 2022 года вырас на 76,5%
У студзені 2022 года аб’ём знешняга гандлю краін Еўразійскага эканамічнага саюза склаў 76,3 млрд долараў ЗША, гэта на 62,6% больш, чым у студзені 2021 года.

Экспарт тавараў у краіны па-за межамі ЕАЭС у студзені 2022 года ў параўнанні са студзенем 2021 года павялічыўся на 76,5% і склаў 50,8 млрд долараў ЗША. Рост аб’ёмаў экспарту на знешні рынак абумоўлены павелічэннем экспартных паставак тавараў з Казахстана на 94,1%, Расіі – 76,8%, Арменіі – 59,5% і Беларусі – на 41,5%.

Асноўнымі пакупнікамі тавараў, якія экспартуюцца з ЕАЭС, з’яўляліся краіны Еўрапейскага саюза (іх доля склала 48,2% экспартных паставак) і АЦЭС (25,5%). Сярод краін-экспарцёраў тавараў з ЕАЭС лідзіруюць Кітай (13,2%) і Нідэрланды (10,9%). Асноўнымі імпарцёрамі тавараў на рынак Саюза з’яўляюцца Кітай (33,3%) і Германія (6,9%).

Больш падрабязная статыстычная інфармацыя аб знешнім і ўзаемным гандлі ЕАЭС па асноўных гандлёвых партнёрах, аб дынаміцы аб’ёмаў знешняга гандлю і таварнай структуры экспарту і імпарту з краінамі па-за межамі ЕАЭС прадстаўлена на старонцы Дэпартамента статыстыкі у раздзеле «Статыстыка знешняга і ўзаемнага гандлю» ў аналітычных матэрыялах за студзень 2022 года.