Эльдар Алішэраў: «Савет кіраўнікоў мытных службаў – паспяховая і прадуктыўная пляцоўка галіновага супрацоўніцтва»

Найважнейшыя напрамкі па ўніфікацыі прымянення міжнародных дагавораў і актаў сферы мытнага рэгулявання Еўразійскага эканамічнага саюза разгледзелі на пасяджэнні экспертаў Савета кіраўнікоў мытных службаў дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое прайшло 6 чэрвеня 2023 года ў г. Гянджа (Азербайджанская Рэспубліка). У мерапрыемстве прыняў удзел Міністр па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі Эльдар Алішэраў.

Міністр ЕЭК адзначыў значнасць Савета кіраўнікоў мытных службаў, які з'яўляецца адной з самых паспяховых і прадуктыўных пляцовак галіновага супрацоўніцтва на прасторах СНД. На ёй ажыццяўляецца каардынацыя ўзаемадзеяння мытных службаў дзяржаў-членаў СНД.

 

«Гісторыя дзейнасці Савета паказвае, што пытанні, якія ён разглядае, маюць важнае прыкладное значэнне, – падкрэсліў Эльдар Алішэраў. – Гэта, напрыклад, уніфікацыя мытных правіл і форм дакументаў для мэт мытнага афармлення і кантролю, арганізацыя абмену данымі статыстыкі знешняга гандлю, каардынацыя ўзаемадзеяння мытных службаў па ўладкаванні мытных межаў і супрацоўніцтва ў праваахоўнай сферы».
Падчас пасяджэння бакі прынялі рашэнні па шэрагу пытанняў мытнага ўзаемадзеяння, у тым ліку прапрацавана пытанне паскарэння працэсаў унутрыдзяржаўных працэдур узгадненняў для далейшага падпісання Пагаднення аб парадку прастаўлення мытнымі органамі краін СНД на транспартных і камерцыйных дакументах пячатак і штампаў. Прыняцце гэтага дакумента дазволіць паскорыць праходжанне грузамі мяжы, ліквідаваць наяўныя адрозненні ў працэдурах іх дакументальнага кантролю.

  

Прыняты рашэнні, якія датычацца аптымізацыі структуры адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці СНД, якія дазволяць дакладна фарміраваць даныя мытнай статыстыкі ўсіх дзяржаў-удзельніц, забяспечыць карэктнае прымяненне мер мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання, а таксама прадухіліць магчымыя судовыя разборы па пытаннях класіфікацыі.

Удзельнікі скаардынавалі пазіцыі па ключавых напрамках супрацоўніцтва на пляцоўцы Сусветнай мытнай арганізацыі.