13
Oct
Адбудзецца міжнародная канферэнцыя «Фінансавае рэгуляванне на прасторы ЕАЭС: праблемы і перспектывы»
13 - 14 кастрычніка эканамічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага
ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава сумесна з Еўразійскай эканамічнай камісіяй
арганізуе міжнародную канферэнцыю «Фінансавае рэгуляванне на прасторы ЕАЭС:
праблемы і перспектывы».
Адным з найважнейшых палажэнняў Дагавора аб Еўразійскім эканамічным
саюзе (ЕАЭС) з'яўляецца «паглыбленне эканамічнай інтэграцыі дзяржаў-членаў з
мэтай стварэння ў рамках Саюза агульнага фінансавага рынку і забеспячэння
недыскрымінацыйнага доступу на фінансавыя рынкі дзяржаў-членаў».
Гэты базавы для ЕАЭС дакумент, па сутнасці, ставіць новыя задачы як
перад навукоўцамі-даследчыкамі, так і перад практыкамі фінансавых рынкаў і
рэгулюючымі органамі. Высокую навуковую і практычную актуальнасць набываюць
пытанні функцыянавання агульнага фінансавага рынку: хто, як, у якой
паслядоўнасці будзе яго ствараць, якія сектары ён ахопіць, на падставе якіх
прынцыпаў будзе ажыццяўляцца яго рэгуляванне.
Канферэнцыя разглядаецца ў якасці пляцоўкі для сустрэчы і абмеркавання
гэтых актуальных пытанняў зацікаўленымі спецыялістамі краін ЕАЭС.
Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца прадстаўнікі акадэмічнай і
дзелавой суполкі, нацыянальных і наднацыянальных рэгулюючых органаў Саюза.