22
Каст
Міжнародная канферэнцыя «Абарона канкурэнцыі ў сферы прамысловасці на трансгранічных рынках Еўразійскага эканамічнага саюза»
22 кастрычніка ў Астане (Рэспубліка Казахстан) Еўразійская эканамічная камісія ладзіць міжнародную канферэнцыю на тэму «Абарона канкурэнцыі ў сферы прамысловасці на трансгранічных рынках Еўразійскага эканамічнага саюза».
На канферэнцыі плануецца разгледзець пытанні ў сферы прамысловасці на трансгранічных рынках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Асаблівая ўвага будзе нададзеная таварным рынкам металургічнай, харчовай прамысловасці, перапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны, энергетыкі, чыгуначнага транспарту. Акрамя таго, будуць абмяркоўвацца пытанні нядобрасумленнай канкурэнцыі, зняцця гандлёвых бар'ераў на трансгранічных рынках.
Мэта міжнароднай канферэнцыі – абмен досведам нацыянальных органаў, а таксама вывучэнне найлепшых сусветных практык і разгляд актуальных пытанняў у сферы прамысловасці дзяржаў-членаў ЕАЭС.
У межах канферэнцыі прадугледжваецца падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Службай па дзяржаўных закупках Рэспублікі Карэя.
Месца правядзення круглага стала – Рэспубліка Казахстан, г. Астана, гатэль «Park Inn» (пр. Сарыарка, 8А).
Пачатак а 10.00.