31 кастрычніка на пляцоўцы Еўразійскай
эканамічнай камісіі Дэпартамент аграпрамысловай палітыкі ЕЭК пад старшынствам
члена Калегіі (міністра) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Сяргея
Сідорскага праводзіць дванаццатае пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па
аграпрамысловым комплексе.
У пасяджэнні
плануецца ўдзел прадстаўнікоў міністэрстваў, ведамстваў, экспертнай і
бізнес-суполак, галіновых саюзаў і асацыяцый дзяржаў-членаў Еўразійскага
эканамічнага саюза.
На
пасяджэнні запланавана абмеркаванне наступных пытанняў:
- праект
Парадку арганізацыі сумесных навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх
работ у сферы АПК дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза;
- праект
Рэкамендацыі Калегіі ЕЭК «Аб узгодненых дзеяннях дзяржаў-членаў ЕАЭС у галіне
развіцця экспартнага патэнцыялу сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання»;
- праект
Рэкамендацыі Калегіі ЕЭК «Аб каардынацыі навуковай і інавацыйнай дзейнасці
дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы аграпрамысловага
комплексу»;
- праект
распараджэння Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі «Аб праекце рашэння
Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі
«Аб Парадку выплаты кампенсацыі ў выпадку парушэння дзяржавай-членам
Еўразійскага эканамічнага саюза абавязацельстваў у галіне дзяржаўнай падтрымкі
сельскай гаспадаркі».
Месца
правядзення: г. Масква, вул. Летнікоўская, д. 2,
пабуд. 2, корпус С, каб. С-1022. Пачатак: 14.00.