Навіны

29.09.2016

Кансультатыўны камітэт па інтэлектуальнай уласнасці

29 верасня ў Мінску адбудзецца пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па інтэлектуальнай уласнасці пад старшынствам члена Калегіі (Міністра) па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Цімура Сулейменава. На пасяджэнні будуць разгледжаны механізмы рэалізацыі Дагавора аб каардынацыі дзеянняў па абароне правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ад 8 верасня 2015 года, які ўступіў у сілу 19 ліпеня 2016 года. Будзе абмяркоўвацца ход рэалізацыі Распараджэння Еўразійскага міжурадавага савета, што датычыць прымянення прынцыпу вычарпання выключнага права на таварны знак, таварны знак Еўразійскага эканамічнага саюза. Таксама члены камітэта разгледзяць інфармацыю аб правядзенні ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для падпісання (УДП), па праекце Дагавора аб таварных знаках, знаках абслугоўвання і назвах месцаў паходжання тавараў Еўразійскага эканамічнага саюза, праекту пагаднення аб парадку кіравання аўтарскімі і сумежнымі правамі на калектыўнай аснове, а таксама аб завяршэнні УДП па праекце Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб адзіным мытным рэестры аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці краін Мытнага саюза ад 21 мая 2010 года. Акрамя таго, у парадак дня ўключаны пытанні, якія датычаць памераў патэнтавых пошлін у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама інфармацыйна-тэхнічнага забеспячэння працэсаў рэгістрацыі, прававой аховы і выкарыстання таварных знакаў, знакаў абслугоўвання Саюза і назваў месцаў паходжання тавараў Саюза, вядзення адзінага мытнага рэестра аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці краін Еўразійскага саюза. Прадстаўнік Кыргызскай Рэспублікі праінфармуе аб рэалізацыі Кыргызстанам Плана мерапрыемстваў па адаптацыі гаспадарчых суб'ектаў да ажыццяўлення дзейнасці ва ўмовах дзеяння ў краіне рэгіянальнага прынцыпу вычарпання выключнага права на таварны знак. План распрацаваны ў рамках выканання абавязацельстваў, прынятых рэспублікай у сувязі з далучэннем да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Аб выкананнi абавязацельстваў, прынятых Рэспублікай Арменія ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, у сувязі з далучэннем да Дагавора аб Саюзе, раскажа прадстаўнік Арменіі. Таксама ўдзельнікі нарады абмяркуюць праект Палажэння аб Міжнародным форуме «Антыкантрафакт»; стварэнне Цэнтра па каардынацыі абароны інтэлектуальнай уласнасці і процідзеяння кантрафактнай і нелегальнай прадукцыі; праект Палажэння аб Экспертнай групе пры Кансультатыўным камітэце па інтэлектуальнай уласнасці пры Калегіі ЕЭК; праблемныя пытанні ў сферы развіцця франчайзiнгу ва ўмовах вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці ў краінах Саюза. Таксама ўдзельнікі нарады абмяркуюць праект Палажэння аб Міжнародным форуме «Антыкантрафакт»; стварэнне Цэнтра па каардынацыі абароны інтэлектуальнай уласнасці і процідзеяння кантрафактнай і нелегальнай прадукцыі; праект Палажэння аб Экспертнай групе пры Кансультатыўным камітэце па інтэлектуальнай уласнасці пры Калегіі ЕЭК; праблемныя пытанні ў сферы развіцця франчайзiнгу ва ўмовах вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці ў краінах Саюза.