Еўразійскі міжурадавы савет прыняў змяненні ў правілы функцыянавання агульнага электраэнергетычнага рынку ЕАЭС

2 кастрычніка 2026 года на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета прыняты змяненні ў тры дакументы, якія рэгулююць агульны электраэнергетычны рынак Саюза: Правілы ўзаемнага гандлю электрычнай энергіяй, Правілы інфармацыйнага абмену і Правілы вызначэння і размеркавання прапускной здольнасці міждзяржаўных сячэнняў.


Змяненні абумоўлены рашэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ад 29 мая 2026 года, якім устаноўлены паэтапны запуск рынку з 1 студзеня 2027 года ў рамках якога на першым этапе гандаль электрычнай энергіяй будзе ажыццяўляцца па свабодных двухбаковых дагаворах без цэнтралізаванага гандлю.

 

Прыняцце гэтых змяненняў забяспечвае магчымасць дзяржавам - членам Саюза ажыццяўляць гандаль электрычнай энергіяй у рамках агульнага электраэнергетычнага рынку, што ў сваю чаргу стане драйверам эканамічнага росту, павысіць надзейнасць энергазабеспячэння і створыць новыя магчымасці для бізнесу.

 

Работа па рэалізацыі далейшых этапаў развіцця электраэнергетычнага рынку, звязаных з цэнтралізаваным гандлем, будзе працягнута ў адпаведнасці з планам мерапрыемстваў зацверджанымі кіраўнікамі дзяржаў ЕАЭС.