Навіны

22.09.2022 (Обновлено: 03.10.2022 11:35)

Фарміраванне статыстыкі лічбавай эканомікі абмеркавалі кіраўнікі статыстычных службаў ЕАЭС

Пытанні фарміравання статыстыкі лічбавай эканомікі Еўразійскага эканамічнага саюза і іншыя напрамкі сумеснай працы разгледзелі кіраўнікі статыстычных службаў дзяржаў-членаў на рабочай сустрэчы пад старшынствам Міністра па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргея Глазьева 21 верасня. У нарадзе таксама прыняў удзел намеснік старшыні Міждзяржаўнага статыстычнага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў Андрэй Косараў.

Удзельнікі сустрэчы абмяняліся меркаваннямі аб сумеснай працы ЕЭК і статыстычных службаў дзяржаў-членаў у галіне зялёнай эканомікі і аховы навакольнага асяроддзя, статыстычных класіфікацый, далейшага ўзаемадзеяння па маніторынгу дасягнення мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця, пашырэння прымянення лічбавых тэхналогій у працэсе збору і распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, у тым ліку ўкаранення міжнароднага стандарту абмену данымі і метаданымі (SDMX). 

Акрамя таго, кіраўнікі нацыянальных статыстычных службаў падзяліліся інфармацыяй аб прыярытэтных напрамках развіцця нацыянальных статыстычных сістэм на кароткатэрміновую перспектыву і ўнеслі прапановы па рэалізацыі сумесных мерапрыемстваў. 

На сустрэчы было адзначана, што нацыянальныя статыстычныя службы для фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі ўсё больш увагі надаюць выкарыстанню новых крыніц інфармацыі, такіх як адміністрацыйныя даныя, «вялікія даныя». 

Па выніках рабочай сустрэчы вызначаны сферы далейшага ўзаемадзеяння нацыянальных статыстычных службаў дзяржаў ЕАЭС і Камісіі. Гэта дасць магчымасць павысіць ступень гарманізацыі і супастаўнасці афіцыйнай статыстычнай інфармацыі Саюза.